Перайсьці да зьместу

Даміян Расак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даміян Расак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 лютага 1996(1996-02-08)[1] (30 гадоў)
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Уйпэшт
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2013 Эляна Торунь[d] 17 (0)
2015—2016 К’ева 0 (0)
2015 Торэс[d] 15 (0)
2016—2017 Медзь Лягніца 41 (5)
2017—2023 Вісла Плоцк 153 (6)
2023—2025 Гурнік Забжэ 62 (8)
2025—4 Уйпэшт 16 (1)
Зборныя
2017 Польшча (да 21)[d] 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 чэрвеня 2025.

Да́міян Ра́сак (па-польску: Damian Rasak; нар. 8 лютага 1996 году) — польскі футбаліст, абарончы паўабаронца вугорскага клюбу «Уйпэшт».

Пачынаў кар’еру ў клюбе «Эляна», але хутка быў заўважаны італьянскім клюбам «К’ева». У сэзоне 2013—2014 гадоў футбаліст у складзе «К’ева» браў удзел у розыгрышы Прымавэры, то бок моладзевага чэмпіянату. З камандаў здабыў перамогу ў турніры. У 2015 годзе быў аддадзены ў арэнду італьянскай камандзе чацьвертай лігі «Торэс». Пасьля вярнуўся на радзіму, дзе з 2016 году абараняў колеры лягніцкай «Медзі». 1 ліпеня 2017 году далучыўся да плоцкай «Віслы». Дэбютаваў у Экстраклясе 14 ліпеня 2017 году ў матчы супраць гданьскай «Лехіі». Быў адным з ключавых гульцоў клюбу. Цягам сэзону 2022—2023 гадоў перайшоў у забжаўскі «Гурнік»[3]. Улетку зьявіліся чуткі, што паляк далучыцца да румынскага «Рапіду», але паўабаронца застаўся ў сылескім клюбе[4]. У студзені 2025 году гулец далучыўся да вугорскаша «Уйпэшту»[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]