Дамінік Марчук
| Дамінік Марчук | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 1 лістапада 2003 (22 гады) | |
| Рост | 180 см | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Рэал Солт-Лэйк[d] | |
| Нумар | 11 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019—2020 | Падляшша Белая[d] | 19 (0) |
| 2020—2023 | Сталь Рэшаў[d] | 60 (5) |
| 2023—2024 | Ягелёнія | 37 (6) |
| 2024— | Рэал Солт-Лэйк[d] | 25 (2) |
| 2025 | → Цынцынаці | 5 (0) |
| Зборныя | ||
| 2024— | Польшча | 1 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Дамі́нік Ма́рчук (па-польску: Dominik Marczuk; нар. 1 лістапада 2003 году) — польскі футбаліст, ўінгер клюбу МЛС «Рэал Солт-Лэйк».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец акадэміі лэнчнаўскага «Гурніка», аднак прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе «Падляшша» ў веку 16 гадоў. Гулец ужо хутка быў займажаны клюбам «Сталь» з Рэшава, далучыўшыся да гэтага клюбу Другой лігі ў 2020 годзе. У новай камандзе атрымаў ключавую ролю, дапамогшы клюбу ўзьняцца ў Першую лігу[1][2][3]. Улетку 2023 году як вольны агент прыяднаўся да «Ягелёніі», склаўшы трохгадовы кантракт[4].
Запачаткаваў выступы ў Экстраклясе ў матчы першага туру супраць «Ракава». Агулам футбаліст уражлівы старт у матчах чэмпіянату, уключаючы хет-трык з галявых перадачаў у хатняй пераможнай сустрэчы зь лікам 3:2 супраць «Радомяка» 17 верасьня 2023 году[5], у выніку чаго Марчук быў абраны футбалістам туру[6]. Футбаліст згуляў ува ўсіх 34 матчах лігі цягам сэзону 2023—2024 гадоў, забіўшы шэсьць галоў і зрабіўшы дзесяць галявых перадачаў, а ягоная каманда ўпершыню ў гісторыі стала чэмпіёнам краіны. Па заканчэньні сэзону быў прызнаны найлепшым маладым гульцом сэзону[7].
14 жніўня 2024 году клюб МЛС «Рэал Солт-Лэйк» абвесьціў аб падпісаньні кантракту з Марчуком да сканчэньня 2028 году[8]. Пераход каштаваў амэрыканцам 1,5 мільёны эўра[9].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Ягелёнія»:
- Чэмпіён Польшчы: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Dominik Marczuk oficjalnie opuszcza Stal Rzeszów». PodkarpacieLIVE.
- ↑ «Dominik Marczuk z awansem do I ligi». Wspólnota Międzyrzecka.
- ↑ «Fortuna 1 Liga. Dominik Marczuk, piłkarz Stali Rzeszów: Zostałem w Stali i chcę z nią awansować do Ekstraklasy!». Nowiny.
- ↑ «Jagiellonia ma nowego zawodnika. Obrońca Dominik Marczuk podpisał kontrakt na 3 lata». Radio Akadera
- ↑ «Klasyfikacja asyst w PKO Ekstraklasie po 8. kolejce: Dominik Marczuk z Jagiellonii Białystok zaliczył hat-tricka». Gol24.
- ↑ «Dominik Marczuk z Jagiellonii Białystok wybrany najlepszym zawodnikiem ósmej kolejki piłkarskiej ekstraklasy». Radio Białystok.
- ↑ «Kamil Grosicki z dwoma nagrodami za sezon. Wybrano najlepszych w sezonie 2023/24». Ekstraklasa.
- ↑ «Real Salt Lake Acquires Young Polish Winger Dominik Marczuk from Jagiellonia Bialystok». Real Salt Lake.
- ↑ «Dominik Marczuk opuścił Jagiellonię. Kolejny Polak w MLS». TVP Sport.