Даманавіцкае возера
Выгляд
Возера
Даманавіцкае
Даманавіцкае |
Дама́навіцкае — возера ў Салігорскім раёне Менскай вобласьці, за 36 км на паўднёвы ўсход ад гораду Салігорск, за 2,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Даманавічы. Адносіцца да басэйну ракі Случ.
Плошча паверхні 0,081 км², даўжыня 0,39 км, найбольшая шырыня 0,29 км. Максымальная глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,89 м. Даўжыня берагавой лініі 1,13 км. Аб’ём вады 0,15 млн м³. Берагі пясчаныя, нізкія, парасьлі хмызьняком і рэдкалесьсем. Зарастае ўмерана. На паўночным усходзе злучана з сыстэмай мэліярацыйных каналаў, адзін з якіх упадае ў магістральны Даманавіцкі канал.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Республика Беларусь. Минская область. Солигорский район: карта. Солигорск: план. Красная Слобода: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3000 ас.