Перайсьці да зьместу

Давід Кэмпф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Давід Кэмпф
Рост 188 см[1]
Вага 87 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 12 студзеня 1995(1995-01-12)[2] (31 год)
Месца нараджэньня
Клюб Літвінаў
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2012 — цяпер

Да́від Кэмпф (па-чэску: David Kämpf; нар. 12 студзеня 1995 году) — чэскі хакеіст, нападнік клюбу «Літвінаў».

Выхаванец клюбу «Піраты» з Хомутава. У складзе каманды дэбютаваў у чэскай Экстралізе цягам сэзону 2012—2013 гадоў. Паволі стаў гульцом асноўнага складу, а асабліва пасьпяховым для хакеіста быў сэзон 2016—2017 гадоў. У гэты год Кэмпф за 52 матчы рэгулярнага сэзону закінуў 15 шайбаў і аддаў 16 галявых перадачаў. Таксама ў плэй-оф хакеіст за 15 гульняў зарабіў 10 (3+7) пунктаў. 19 красавіка 2017 году, не зважаючы на цікасьць да гульня з боку клюбаў НХЛ, Кэмпф склаў новае працоўнае пагадненьнем з хомуцкім клюбам тэрмінам на адзін год[5]. Тым ня менш, 1 траўня 2017 году чэх пагадзіўся скарыстаць дадатковы пункт у сваім кантракце, узгодніўшы двухгадовы кантракт пачаткоўца з «Чыкага Блэкгокс»[6]. Дэбютаваў у НХЛ 28 сьнежня 2017 году, а першым голам адзначыўся 12 студзеня ў матчы супраць «Вініпэг Джэтс»[7]. Як вольны агент 28 ліпеня 2021 году склаў двухгадовую ўгоду на 3 мільёны даляраў з клюбам «Таронта Мэйпл Ліфс». 28 чэрвеня 2023 году склаў новы кантракт з клюбам, гэтым разам на чатыры гады[8].

У 2025 годзе хакеіст страціў месца ў асноўнай камандзе, выступаючы за фарм-клюб «Таронта Марліс». Пасьля чатырох гульняў у АХЛ Кэмпф самавольна пакінуў «Марліс» у лістападзе 2025 году, у выніку чаго быў звольнены з клюбу ўжо 7 лістапада[9]. 15 лістапада 2025 году хакеіст склаў аднагадовы кантракт на 1,1 мільёна даляраў з «Ванкувэр Кэнакс»[10].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]