Гімн Кітаю
| Марш добраахвотнікаў | |
| Аўтар словаў | Цянь Хань |
|---|---|
| Кампазытар | Нэ Эр |
| Краіна | |
| Зацьверджаны | 1949 |
| Марш добраахвотнікаў у Вікісховішчы | |
Марш добраахвотнікаў (па-кітайску: 義勇軍進行曲, 义勇军进行曲, Yìyǒngjūn Jìnxíngqǔ) — нацыянальны гімн Кітайскае Народнае Рэспублікі. Словы напісаў кітайскі паэт Цянь Гань, музыку — Не Эр у 1935 годзе для фільму «Дзеці грозных гадоў(en)». Сюжэт фільму распавядаў пра змаганьне кітайцаў супраць японскага ўварваньня(en) (пасьля «інцыдэнту 18 верасьня(en)») у Маньчжурыю. 27 верасьня 1949 году на першай сэсіі Ўсекітайскі камітэт Народнага палітычнага кансультатыўнага савету Кітаю(en) прызнаў песьню ў якасьці часовага Дзяржаўнага гімна КНР. 14 сакавіка 2004 году на другой сэсіі Ўсекітайскі сход народных прадстаўнікоў(be) 10-га скліканьня ўхваліў папраўкі ў канстытуцыю КНР, паводле якіх «Марш добраахвотнікаў» зацьвярджаўся ў якасьці афіцыйнага Дзяржаўнага гімна КНР[1].
Словы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]|
Qǐlái! Búyuàn zuò núlì de rénmen! |
Пераклад: Узьнімайцеся! Усе, хто адмаўляюцца быць рабамі! |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Дзяржаўны гімн КНР // Міжнароднае радыё Кітая, 5 сакавіка 2013 г. Праверана 7 сакавіка 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гімн Кітаю — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў