Гэр Манэліг
«Гэр Манэліг» (па-швэдзку: Herr Mannelig, літаральна Пан Манэліг) — сярэднявечная скандынаўская народная баляда. Арыгінальны тэкст напісаны на старанарвэскай мове, аднак, улічваючы, што ў той час гэтая мова быў распаўсюджана па ўсім Скандынаўскім паўвостраве, якая толькі пасьля раскалолася на нарвэскую й швэдзкую, усталяваць канкрэтную прыналежнасьць баляды да нейкай краіны вельмі складана.
Баляда распавядае пра жанчыну-троль, якая была закахана ў рыцара Манэліга й жадала стаць чалавекам. Паводле распаўсюджанай у Скандынавіі легенды, троль мог стаць чалавекам, калі іншы чалавек пакахае яго. Аднак, нягледзячы на ўсе абяцаныя трольлю чароўныя дары, гэр Манэліг адхіліў ейнае каханьне, асабліва падкрэсьліваючы, што троль не зьяўлялася хрысьціянкай.
Баляда мае шэраг мэлёдыяў, якія слаба адрозьніваюцца паміж сабой, а таксама перакладзена на некалькі моваў, у тым ліку ангельскую, нямецкую, італьянскую, беларускую, расейскую, чэскую й іншыя. Сярод сучасных выканаўцаў гэтае баляды можна назваць гурты Garmarna, Haggard, In Extremo, Litvintroll і іншыя.
Тэкст (па-старашвэдзку)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Herr Mannelig
Bittida en morgon innan solen upprann Herr Mannelig herr Mannelig trolofven i mig Eder vill jag gifva de gångare tolf Eder vill jag gifva de qvarnarna tolf Eder vill jag gifva förgyllande svärd Eder vill gifva en skjorta så ny Sådana gåfvor toge jag väl emot Bergatrollet ut på dörren sprang Herr Mannelig herr Mannelig trolofven i mig |
||
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тэкст баляды на ангельскай і швэдзкай мовах
- Найбольш поўны зборнік літаратурных перакладаў «Herr Mannelig» на расейскую мову
- Herr Mannelig у выкананьні гурта «In Extremo»
- Herr Mannelig у выкананьні гурта «Haggard»
- Сьпіс выканаўцаў баляды
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |