Перайсьці да зьместу

Гэрбэрт Ўэлз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гэрбэрт Ўэлс»)
Гэрбэрт Джордж Ўэлс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 верасьня 1866
Бромль
Памёр 13 жніўня 1946
Лёндан
Бацькі Джозэф Ўэлс[d]
Sarah Neal[d][1]
Сужэнец Isabel Mary Wells[d] і Эмі Кэтрын Робінс[d]
Дзеці Энтані Ўэст[d], Джордж Філіп Ўэлс[d] і Frank Wells[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, эсэіст
Гады творчасьці 1895—1946
Кірунак Крытычны рэалізм
Жанр Навуковая фантастыка, гісторыя
Мова ангельская мова[2][3]
Дэбют Машына часу
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Гэ́рбэрт Джордж Ўэ́лз (па-ангельску: Herbert George Wells; 21 верасьня 1866, Бромль — 13 жніўня 1946, Лёндан) — брытанскі пісьменьнік і публіцыст. Аўтар вядомых навукова-фантастычных раманаў «Машына часу», «Чалавек-невідзімка», «Вайна сусьветаў» і інш. Знакміты майстар крытычнага рэалізму. Прыхільнік фабіяанства. Тройчы наведваў Савецкую Расею, дзе сустракаўся з Леніным і Сталіным.

Нарадзіўся ў Этлас-хаўз, у доме 47 на Хай-стрыт у Бромлі, графства Кент. У сям’і яго называлі «Бэрці», ён быў чацьвертым і апошнім дзіцём Джозэфа Ўэлза (былога сямейнага садоўніка, на той час крамніка і аматара крыкету) і яго жонкі Сары Ніл (былой сямейнай служанкі). Сям’я належала да нізоў сярэдняга класа.

Вызначальным інцыдэнтам у жыцьці маладога Ўэлза стала здарэньне, якое адбылося ў 1874 годзе і прыкавала яго да ложка са зламанай нагой. Каб бавіць час, ён пачаў чытаць кнігі зь мясцовай бібліятэкі, якія яму прыносіў бацька.

Маці і бацька Ўэлза ніколі дужа добра ня ладзілі міжсобку, і калі яна вярнулася да працы, адной з умоваў было тое, што месца для мужа і дзяцей ня будзе. Ўэлз бываў у яе ў пэрыяды, калі ня мог знайсьці працы. На шчасьце для Ўэлза, у доме была цудоўная бібліятэка, у якую ён акунаўся і чытаў шмат клясычнай літаратуры, у тым ліку «Дзяржаву» Плятона, і «Ўтопію» Мора.

У 1883 Ўэлз ўгаварыў бацькоў адправіць яго вучыцца і выкладаць малодшым клясам у Мідхерсцкай сярэдняй школе. Налета Ўэлз атрымаў стыпэндыю для навучаньня ў Настаўніцкай навуковай вучэльні ў Лёндане і вывучаў біялёгію пад кіраўніцтвам Томаса Гэнры Гаксьлі.

Неўзабаве Ўэлз далучыўся да дыскусійнага клюбу школы. У гэтыя гады ён пачаў цікавіцца магчымасьцю рэфармаваньня грамадзтва. Упершыню зьвярнуўшыся да гэтага пытаньня праз «Дзяржаву» Плятона, ён хутка перайшоў да сучасных ідэй сацыялізму ў форме, якую прапаноўвала нядаўна створанае Фабіянскае таварыства і свабодныя лекцыі, чытаныя ў Келмскат-хаўз, у доме Ўільяма Морыса. Ён таксама быў адным з заснавальнікаў Science School Journal, школьнага часопіса, які дазваляў яму выказаць свае погляды на літаратуру і грамадзтва, а таксама спрабаваў свае сілы ў мастацкай літаратуры: першую вэрсію свайго рамана «Машына часу» апублікавалі ў гэтым часопісе пад назвай «Вечныя арганаўты».

У 1891 Ўэлз ажаніўся са сваёй кузінай Ізабэль Мэры Ўэлз, але пакінуў яе ў 1894 годзе дзеля адной са студэнтак, Эмі Кэтрын Робінз, зь якой узяў шлюб у 1895 годзе. З Эмі ў яго былі два сыны: Джордж Філіп (якога называлі Джып) і Фрэнк Рычард. Ўэлз быў дыябэтыкам і ў 1934 годзе стаў адным з заснавальнікаў арганізацыі, што цяпер вядомая як Дыябэтыкі Злучанага Каралеўства, галоўнай дабрачыннай арганізацыі людзей, якія пакутуюць на дыябэт, у Вялікабрытаніі.

Прычыны сьмерці Ўэлза нявысьветленыя. Ён памёр 13 жніўня 1946 г. у сваім доме №13 на Гановэр-тэрас, Рэгентс-парк, Лёндан. У некаторых паведамленьнях прычынай сьмерці называюць дыябэт або рак печані. У сваёй прадмове да выданьня 1941 г. «Вайны ў паветры» Ўэлз заявіў, што яго эпітафіяй варта зрабіць фразу: «Я ж вам казаў. Вы дурні маляваныя», — але яго жаданьне не было задаволенае, бо яго крэміравалі ў крэматорыі Голдэрс-Грын 16 жніўня 1946 году і прах пазьней расьсеялі над морам. Сіняя мэмарыяльная дошка ў яго гонар была ўсталяваная ў ягоным доме на Рэгентс-парк.

Пераклады па беларуску

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Вайна ў паветры. — Мн., 1931;
  • Першыя людзі на Месяцы / Гербэрт Уэльс; / Пер. з руск. Ц. Зарэчнага. — Мн.: БДВ, 1931. — 144 с.
  • На дне акіяна. — Мн., 1939;
  • Вайна сусьветаў; Чалавек-невідзімка / Г. Уэлс; Пер. В.Тамашэвіча, М.Зарэмбы. — Мн. : Юнацтва, 1997. — ISBN 985-05-0135-9
  • Чалавек, які ўмеў рабіць цуды пер. Павел Донаў
  1. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  2. ^ Wells, H. G. // CONOR.SI
  3. ^ Уэллс Герберт Джордж // ПроДетЛит (рас.) — 2019.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]