Гэнрык Тэмэрнэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэнрык Тэмэрнэс
Вага 80 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 28 жніўня 1990(1990-08-28) (33 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Фрэлюнда
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2009 — цяпер

Гэнрык Тэмэрнэс (па-швэдзку: Henrik Tömmernes; нар. 28 жніўня 1990 году) — швэдзкі хакеіст, абаронца клюбу «Фрэлюнда».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў кар’еру ў клюбе «Фрэлюнда», але на год быў адпраўлены ў другі дывізіён у складу клюбу «Бурос». У 2011 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Ванкувэр Кэнакс» у сёмым туры пад агульным 210 нумарам[1], але Тэмэрнэс працягнуў гуляць за «Фрэлюнду». У 2013 году далучыўся да падрыхтоўчага лягеру ванкувэрцаў, але ў выніку быў выпраўлены ў фарм-клюб «Ютыка Комэтс» з Амэрыканскае хакейнае лігі. Праз год гулец зноў паспрабаваў свае сілы ў Ванкувэры, але ня здолеў замацавацца. У выніку гулец вярнуўся ў Эўропу, прыяднаўшыся да фінскай «Тапары». Пасьля два гады абараняў колеры «Фрэлюнды», але 31 траўня 2017 году склаў двухгадовы кантракт з «Жэнэва-Сэрвэт»[2]. Дэбют гульца ў Нацыянальнай лізе прыпаў на матч супраць «Лязаны». Напачатку 2019 году працягнуў супрацу з клюбам, і яшчэ раз падоўжыў дамову ў 2020 годзе. У 2023 годзе разам з клюбам стаў чэмпіёнам Швайцарыі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]