Гутаркі ўдзельніка:Siarhiej~be-x-oldwiki
Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
|
| |
Правапіс
[рэдагаваць крыніцу]Заўважыў, што пры стварэньні свайго першага артыкулу вы карысталіся т. зв. «наркамаўскім правапісам» беларускай мовы. Аднак гэта Вікіпэдыя клясычным правапісам (тарашкевіцай). Варта было б выправіць артаграфічныя памылкі ў артыкуле адпаведна ягоным правілам.
Па-другое, мы ўжо маем артыкул пра Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту. Прапаную далучыць да яго зьмест вашага артыкулу, калі ён не парушае аўтарскіх правоў іншых асобаў (то бок узяты з вольных крыніцаў або вы самі зьяўляецеся праваўладальнікам).
Па-трэцяе, перад захаваньнем артыкулу карыстайцеся клявішай «праглядзець» унізе вакна рэдагаваньня. Гэта дазваляе ўбачыць, як будзе выглядаць артыкул, калі будзе захаваны. А для дапамогі ў рэдагаваньні карыстайцеся спасылкамі, якія пададзеныя вышэй, у прыватнасьці падказкай па фарматаваньні артыкулаў, ну і зьвяртайцеся да іншых удзельнікаў або на форум, калі што незразумела.
Посьпехаў! --Taravyvan Adijene 17:22, 24 лютага 2011 (EET)
Ваш рахунак будзе перайменаваны
[рэдагаваць крыніцу]Вітаем!
Каманда распрацоўнікаў Фундацыі «Вікімэдыя» зьмяняе звыклы лад працы рахункаў, робячы магчымым стварэньне новых і лепшых прыладаў для нашых удзельнікаў (як то міжсайтавыя абвесткі). Дзякуючы таму, што кожны ўдзельнік будзе мець аднолькавае імя рахунку паўсюль, мы зможам надаць вам магчымасьці для зручнейшага рэдагаваньня і абмеркаваньня, а таксама больш гнуткае кіраваньне правамі ўдзельнікаў адносна новых прыладаў. Адной з папярэдніх умоваў для дасягненьня гэтага зьяўляецца наяўнасьць унікальнага рахунку ва ўсіх 900 сайтах Вікімэдыі. Глядзіце таксама аб’яву, датычную гэтай падзеі.
На жаль, ваш рахунак канфліктуе зь іншым рахункам пад назвай Siarhiej. Каб вы абодва маглі карыстацца сайтамі Вікімэдыі ў будучыні, мы перайменуем ваш рахунак у Siarhiej~be_x_oldwiki. Ваш рахунак будзе перайменаваны ў красавіку 2015 году разам зь некаторымі іншымі.
Ваш рахунак будзе працаваць як і раней, увесь ранейшы ўнёсак згублены ня будзе. Аднак вам прыйдзецца карыстацца гэтымі новымі імёнамі для ўваходу ў сыстэму. Калі вам не спадабаецца новае імя, вы можаце даслаць запыт на перайменаваньне рахунку з дапамогай гэтай формы.
Выбачайце за нязручнасьці.
Yours,
Keegan Peterzell
Community Liaison, Wikimedia Foundation
22:05, 17 сакавіка 2015 (MSK)