Гутаркі ўдзельніка:Maciej Chokma
Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
|
| |
Чаму ж не абмеркаваць?
- Вітаю. Подпіс ставіцца наступным чынам: --~~~~. Альбо можна проста націснуць кнопку над вакном рэдагаваньня з намаляваным алоўкам і падказкай «подпіс і час». --Renessaince 18:30, 1 кастрычніка 2013 (FET)
Шаблёны выдаленьня
[рэдагаваць крыніцу]У Вікіпэдыі нельга без абмеркаваньня выдаляць шаблёны, якія інфармуць, што артыкул выстаўлены на выдаленьне. Замест гэтага вы можаце прыняць удзел у абмеркаваньні, ці варта выдаляць артыкул: Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне#Фіяла. --Red_Winged_Duck 13:13, 9 кастрычніка 2013 (FET)
ВікіЗьвесткі
[рэдагаваць крыніцу]Асобныя старонкі для перанакіраваньняў у ВікіЗьвестках ствараць ня варта.
У астатнім няблага для пачатку, віншую зь першымі артыкуламі. Усё прыйдзе з часам, а пакуль што хацелася б параіць ня столькі гнацца за колькасьцю, як за якасьцю, каб не было больш непрыемных сытуацыяў з намінацыямі артыкулаў на выдаленьне. Калі што, заўсёды можаце задаваць пытаньні на форуме або ў гутарках актыўных удзельнікаў. --Renessaince 17:17, 9 кастрычніка 2013 (FET)
Вітаю!
[рэдагаваць крыніцу]Вітаю, Мацей! вельмі рады бачыць сярод удзельнікаў беларускай Вікіпэдыі новыя імёны, увогуле тут рады любой помачы (у рамках канструктывізму).
Адначасова з гэтым ня магу не заўважыць Вашае імкненьне да стварэньня артыкулаў, так бы мовіць не зусім вялікіх. Вядома, гэта ня кепска ў буйных разьдзелах Вікіпэдыі, але вельмі непажадана ў маленькіх (такім як гэты), бо Вашы артыкулы наўрад ці хто будзе актыўна дапаўняць і шырыць, на гэта проста не хопіць чалавечых рэсурсаў, да таго ж адбываецца «падзеньне маркі» (пра стабы напісаў цэлае эсэ) - міні-накіды артыкулаў псуюць і так неважнецкі імідж Вікіпэдыі на беларускай мове, што ня можа не непакоіць.
Такім чынам, не магу, вядома ж, штосьці забараняць ці загадваць, але хачу параіць (у самым лепшым сэнсе гэтага слова), калі ласка, ствараючы артыкулы рабіце іх настолькі якаснымі, наколькі можыце, хаця б такімі ж, як у Ру-Вікі. Таксама ьвярніце пільную ўвагу на працу па паляпшэньні ўжо існых артыкулаў, і памятайце, што колькасьць не павінна адбівацца на якасьці. З найлепшымі пажаданьянмі!
P.s. Вікіпэдыя - ня слоўнік гэта адно з неафіцыйных правіл Вікіпэдыі.--Mr. Sрock (гутаркі) 00:26, 14 кастрычніка 2013 (FET)