Удзельнік:Mr. Sрock/Колькі заўваг наконт шкоды множаньня накідаў
Гэтая старонка — эсэ. Яна ўтрымлівае думкі альбо парады аднаго ці некалькіх удзельнікаў Вікіпэдыі. Эсэ могуць адлюстроўваць як шырокую думку, гэтак і асабістыя думкі аўтараў. Эсэ не зьяўляюцца афіцыйнымі правіламі, але часам варта ўзяць іх да ўвагі. |
Накід артыкула (стаб)[1] — невялікі па аб’ёме артыкул або пачатак артыкула ў Вікі-праекце. У большасьці выпадкаў стабы заўседы апярэджваюць па колькасьці больш аб’емныя артыкулы. Прычынаю напісаньня стабаў і іх вялікай колькасьці зьяўляецца нежаданьне пісаць вялікія артыкулы, але вялікае жаданьне хутка павысіць колькасьць артыкулаў у Вікі-праекце. Паважнай прычынай напісаньня знаўцы таксама пазначаюць недастатковую колькасьць інфармацыі для раскрыцьця тэмы артыкула.
Ніжэй прыведзены довады як на карысьць накідаў, так і супраць напісаньня невялікіх артыкулаў у беларускай Вікіпэдыі, а таксама заўвагі адносна далейшых магчымых дзеяньняў.
Карысьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзякуючы стварэньню стабаў ў розных моўных разьдзелах Вікіпэдыі (таксама і тут) ажыцьцяўляецца абгон іншых разьдзелаў.
Шкода
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Накіды — гэта архаізм першых год існаваньня Вікіпэдыі, якія на сёньня не нясуць належным чынам сваёй асноўнай функцыі, то бок быць чытанымі (гл. п.2);
- Незапатрабаванасьць (непатрэбнасьць?) інфармацыі такога кшталту і якасьці на тле натуральнай канкурэнцыі з боку больш інфарматыўных артыкулаў у канкурэнтаў (вядома з Ру-Вікі). Падзеньне іміджу беларускай Вікіпэдыі як энцыкляпэдыі і як зьявы;
- З кожным створаным стабам адбываецца зьніжэньне рэйтынгу якасьці, які суб’ектыўна можа быць ацэнены парамэтрам глыбіні разьдзелу, прасачыць за гэтым паказчыкам можна тут: Сьпіс Вікіпэдый па колькасьці артыкулаў (у слупку Depth — глыбіня разьдзелу);
- Ад няякасных стабаў праект забруджваецца і можа адразу ці паступова набыць жаласны і безнадзейны выгляд, дзе харошы артыкул стане хутчэй выключэньнем. Вось прыклады разьдзелаў, дзе гэта ўжо адбылося: Казахская Вікіпэдыя — выпадковы артыкул, Македонская Вікіпэдыя — выпадковы артыкул, Віетнамская Вікіпэдыя — выпадковы артыкул;
- Найбольш аптымальныя спробы рэанімаваньня накідаў — чыстка праекту ад сьмецьця або дапрацоўка стабаў, што значна цяжэй пры малой супольнасьці і/або недахопе часу. Улічваючы колькасьць актыўных удзельнікаў Бе-Вікі, існуе вялікая імавернасьць трывалай занядбанасьці большай часткі накідаў, якія нецікавыя як аб’ект працы для рэдактараў;
- У Вікіпэдыі і шматлікіх Вікі-праектах (гэта магчыма больш тычыцца буйных разьдзелаў) у цэлым не вітаецца ці не заахвочваецца масавае або нават нячастае стварэньне стабаў. Ня дзіўна, калі імкнуцца ствараць сапраўды якасныя энцыкляпэдыі, якія апісваюць пэўную тэматыку.
Ну і што?
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З улікам вышэйпералічаных довадаў супраць і відавочных мінусаў ад захапленьня множаньнем накідаў, на паверхні ляжаць наступныя высновы-парады:
- Перастаньце пладзіць недаартыкулы! Не, ну сур’ёзна, навошта?! Гэта не дадае сымпатыі што да Вікі-разьдзелу, што да аўтара.
- Магчыма для той мінімальнай інфармацыі, якую патрэбна дадаць у Вікіпэдыю, неабавязкова ствараць асобны артыкул, часта гэта інфармацыя цалкам добра можа быць разьмешчана ва ўжо існым артыкуле (па сумежнай альбо больш шырокай па ахопу тэме).
- Для павялічэньня вышуковых характарыстык новадададзенай інфармацыі можна скарыстацца рэдырэктам кшталту: Назва асноўнага артыкула#назва падпункту з новай інфармацыяй. Гэты мэтад я ўпершыню падгледзеў у нямецкай Вікіпэдыі, параўнайце: артыкул у баўгар: bg:Втори закон на термодинамиката і артыкул у знакамітых акуратыстаў немцаў: de:Zweiter Hauptsatz der Thermodynamik.
- Пры напісаньні вялікіх артыкулаў ня злоўжывайце стварэньнем спадарожных накідаў на вельмі спэцыфічныя тэмы — такія, замест якіх цалкам можна абысьціся дужкамі (у дужках можна штосьці і пратлумачыць) ці даданьнем шаблёну {{заўвага}}.
- Апошняя парада (патрабуе шмат чалавечых рэсурсаў і цярпеньня асобных рэдактараў): калі Вы заўважылі накід па неабыякавай для Вас тэме — не праходзьце міма, дадайце картку, выяву, шаблён ці дадатковы сказ інфармацыі, т.ч. адбываецца натуральны шлях эвалюцыі накіду да паўнавартаснага артыкула.
Пасьляслоўе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спадзяюся, што мае назіраньні-заўвагі не апынуліся непатрэбным стросам паветра і хтосьці, імаверна, возьме іх на ўзбраеньне. Я добра разумею, што ў асобных выпадках без накідаў абысьціся дужа складана (не кажу, што немагчыма), жадаю галоўнага — паляпшэньня якасьці беларускай Вікіпэдыі настолькі, каб яна мусіла канкураваць у гэтым паказчыку з Ру-Вікі, прынамсі (а хутчэй, што ў асноўным) па ўласнабеларускай тэматыцы, спадзяюся, што гэтага ж жадаеце і ўсе Вы, шаноўныя вікіпэдысты.--Mr. Sрock (гутаркі) 22:27, 27 жніўня 2013 (FET)
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Напісаць эсэ па тэме мяне зрушыў некаторы багаж назіраньняў, назапашаных мною з раскіданых там-сям у розных месцах неабдымных прастораў Вікіпэдыі зацемак, заўваг, дыскусій і меркаваньняў. Хочацца верыць, мне ўдалося зрабіць удалае іх абагульненьне.