Перайсьці да зьместу

Гутаркі ўдзельніка:Вагонь

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

Запрашаю падтрымаць вылучэньне артыкула ў добрыя (Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Нізкіз).--Удзельнік:W 11:43, 22 красавіка 2020 (UTC+3) Прывітаньне. Дзякуй. Я - ноўчык, адтаго пакуль устрымаюся. Посьпехаў! Вагонь (гутаркі) 23:22, 23 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Вікі любіць Зямлю-2020

[рэдагаваць крыніцу]
Запрашэньне да ўдзелу ў «Вікі любіць Зямлю-2020»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага фотаспаборніцтва
«Вікі любіць Зямлю-2020»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 12:58, 30 траўня 2020 (UTC+3)

Прывітаньне!
Прабачце, але я прашу Вашых тлумачэньняў.
Пошукавік Google не "выдае" старонкі "Мікола Калядны", якую я падрыхтаваў і якая зрабілася аб'ектам Вікізьвесткі Q96190306 і, на маю думку, адпавядае неабходным патрабаваньням. Мо штосьці адбываецца, а мне не вядома? Ці якія іншыя прычыны?
У разьдзеле Аб'ект Вікізьвестак (старонка "Мікола Калядны") ня вызначаныя знак (таўро) і апісаньні... Там усё адбываецца на ангельскай мове, а я яе ня ведаю. Калі ласка, пасадзейнічайце ў запаўненьні!
Учора (27.06.2020) у разьдзеле "Літаратура" (старонка "Мікола Калядны") Вы прыбралі публіцыстычныя артыкулы, а дагэтуль яны там былі. Што зьмянілася? Мікола Калядны - пісьменьнік, крытык, публіцыст - і лягічна паказваць гэты адцінак ягонае творчасьці.
На старонцы "Мікола Калядны" Вы пазначаеце неабходнасьць вікіфікацыі артыкулу. Я спрабаваў, як мог, але не атрымалася, бо Вы таксама выдалілі. Калі ласка, падкажыце, як зрабіць правільна, як давесьці старонку да ладу, да неабходнага выгляду. Усё-такі Вы - прафесіяналы, маеце дастатковы досьвед і завершыце працу лепш за мяне. Так? Што патрэбна ад тэкстаў і зьместу - я зраблю, а вось тэхнічны, вонкавы выгляд - калі ласка, дапамажыце. Мяркую, гэта - нашая агульная праца.
І яшчэ. Я зусім ня ведаю, зь кім канкрэтна маю справу, хто стасуецца са мной і дапамагае мне - мо ўсё гэта калектыўна? Тады - выдатна! А, наогул, ці даходзяць да Вас мае звароты?
Вялікі дзякуй за дапамогу, тлумачэньні, парады. Прабачце, што назаляю, але вельмі хочацца, каб артыкулы нашай Вікіпедыі былі прыгожыя ўва ўсіх сэнсах. Жадаю ўсяго сама лепшага! Вагонь (гутаркі) 01:25, 28 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

Вітаю! Як маецеся? Запрашаю пазначаць свой удзел у Вікісустрэчы 15 студзеня, прысьвечанай юбілею «Вікіпэдыі 20»! Будзе сьвяточны торт і сяброўскі пачастунак. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 18:23, 21 лістапада 2020 (UTC+3)