Гункі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Гункі (па-японску: 軍記物語) — літаратурны жанр, японскія вайсковыя эпапеі, якія сталі асноўнай апавядальнай літаратурай пэрыяду Камакура (XII—XIV стст.). Асновай сюжэту гункі зьяўляюцца гістарычныя падзеі. Паданьням уласьцівыя шматлікія рысы, характэрныя для эпасу, галоўная зь якіх — маштабнасьць падзеяў. Для гункі ўласьціва гіпэрбалізацыя падзеяў. Лічыцца, што гункі запісваліся ў манастырах, з апавяданьняў біва-хосі (манахаў-сьляпцоў, якія вандравалі па краіне й распавядалі гісторыі пад акампанэмэнт лютні біва), доказам гэтаму служыць тое, што твор хэйкэ-манагатары вядома больш, чым у сотні варыянтаў. Доўгія сьпісы тытулаў і званьняў, апавяданьні аб будаўніцтве храмаў збліжаюць гункі з кронікамі й гістарычнымі запісамі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • "Gunki Monogatari." Traditional Japanese Literature. Ed. Haruo Shirane. Columbia University Press, 2006.