Перайсьці да зьместу

Грузінскі дзяржаўны акадэмічны тэатар імя Шата Руставэлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грузінскі дзяржаўны акадэмічны тэатар імя Шата Руставэлі

Фотаздымак тэатру 2010 году
Дата ўтварэньня 1887 (137 гадоў таму)
Тып Тэатар
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Месцазнаходжаньне Тбілісі
Сайт rustavelitheatre.ge

Грузінскі тэатар імя Шата Руставэлі (па-грузінску: შოთა რუსთაველის სახელობის აკადემიური თეატრი) — самы вялікі і адзін з найстарэйшых тэатраў Грузіі, разьмешчаны ў Тбілісі на праспэкце Руставэлі. Будынак тэатру разьмешчаны ў дэкаратыўным стылі ракако. Тэатар быў заснаваны ў 1887 годзе, а 1921 годзе быў названы ў гонар выбітнага грузінскага паэта Шата Руставэлі.

Будынак тэатру быў пабудаваны ў 1887 годзе для «Грамадзтва мастакоў». Паводле патрабаваньняў «Грамадзтва мастакоў», некалькім знакамітым мастакам было даручана намаляваць фрэскі на сьценах і столях тэатру. Да гэтых вядомых мастакоў адносяцца Ладо Гудыяшвілі і Давід Какабадзэ, а таксама тэатральны сцэнограф Сяргей Судзейкін, які вядомы сваёй працай у Расейскім балеце Дзягіна і Мэтраполітэн-опэры. Два іншых грузінскіх мастака, Мосэ й Іраклі Таідзэ, пэрыядычна далучаліся да праекту. Шэдэўры, якія калісьці ўпрыгожвалі тэатар Руставэлі былі пабелены ў савецкі пэрыяд, і толькі невялікая частка фрэсак была адноўлена.

З 2002 па 2005 год у тэатры быў праведзены капітальны рамонт, які ў значнай ступені фінансаваўся грузінскага бізнэсоўцам Бідзінам Іванішвілі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грузінскі дзяржаўны акадэмічны тэатар імя Шата Руставэлісховішча мультымэдыйных матэрыялаў