Грапталіты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Грапталіты
DiplograptusCaneySprings.jpg
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты
Царства Жывёлы
Падцарства Эўмэтазоі
Разьдзел Двухбакова-сымэтрычныя
Падразьдзел Другаснаротыя
Тып Паўхордавыя
Кляса Грапталіты
Бінамінальная намэнклятура
Graptolitnhina

Грапталіты — кляса вымерлых паўхордавых. Каляніяльныя жывёлы, кіруючыя выкапнёвыя палеазою. Зьявіліся ў позьнім кембры, зьніклі ў канцы місысыпу. Назоў групы паходзіць ад грэцкіх словаў «граптас» — «напісаны» ды «літас» — скала. Ён быў нададзены з-за падабенства грапталітаў да намаляваных на скалах гэрогліфаў. Сыстэматыкі ХІХ стагодзьдзя аб’ядноўвалі грапталітаў з гідразоямі. Згодна з найноўшымі дасьледваньнямі, сучасная кляда перыстажаберных можа зьяўляцца сучаснымі грапталітамі.[1] Назва «грапталіт» запазычаная ад роду Graptolithus, якое выкарыстоўваў Карл Лінэй для мінэралізаваных выкапняў неарганічнага паходжаньня. Грапталіты належаць да ліку часта сустраканых скамянеласьцяў і распаўсюджаныя па ўсім сьвеце. Яны маюць важнае значэньне для стратыграфічнага разьмеркаваньня палеазойскіх адкладаў. Таксама паводле іх рэштак магчыма вымяраць глыбіню й тэмпэратуру зьніклых акіянаў. Шкілет грапталітаў быў збудаваны зь бялковага рэчыва. Яны ўтваралі калёніі, асобныя жывёлы ў якіх былі адмежаваныя ад іншых зьнешнім хітынавым шкілетам. Некаторыя з асобнікаў калёніі размнажаліся пачкаваньнем. Падкляса грапталітаў падзяляецца на дзьве асноўныя групы — дэндроіды і ўласна грапталіты. Першыя ўтваралі шматгаліновыя калёніі, якія нагадвалі кроны дрэваў, і ўваходзілі да складу нерухомага бэнтасу. Гэты атрад праіснаваў ад кембру да сярэдняга карбону. Уласна ж грапталіты існавалі з ардовіку да раньняга дэвону, мелі калёніі зь невялікай колькасьцю галінак, прычым падчас эвалюцыі праяўлялася тэндэнцыя да іх рэдукцыі (ад 32 у позьнім ардовіку да 1 у сылюры й дэвоне. Дадзены атрад уваходзіў у склад плянктону. Масавыя знаходкі грапталітаў могуць сьведчыць на карысьць глыбокаводных варункаў утварэньня пародаў, да якіх яны належаць.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вылучаюць шэсьць атрадаў грапталітаў:

  • Дэндраідэі (Dendroidea)
  • Тубоідэі (Tuboidea)
  • Камароідэі (Camaroidea)
  • Сталяноідэі (Sroloidea)
  • Крустоідэі (Crustoidea)
  • Грапталёідэі (Graptoloidea)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Основы палеонтологии. Иглокожие, гемнхордовые, погонофоры и щетинкочелюстные, М., 1964.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Phylogenetic analysis reveals that Rhabdopleura is an extant graptolite