Перайсьці да зьместу

Голас Берасьцейшчыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Голос Берестейщини
Тып газэта
Уладальнік Украінскае грамадзка-культурнае аб’яднаньне Берасьцейшчыны
Закрытая 1999
Мова украінская
Штаб-кватэра Берасьце

«Го́лас Берасьце́йшчыны» (па-ўкраінску: Голос Берестейщини) — газэта, друкаваны орган аб’яднаньня Украінскага грамадзка-культурнага аб’яднаньня Берасьцейскае вобласьці. Выдавалася штоквартальна ў Берасьці ў 1991—1999 накладам 2,7 тыс. экз. прыбл. Выступаў у абарону культурна-нацыянальных правоў украінцаў краю.

Публікаваў матэрыялы аб дзейнасьці таварыства, аб гісторыі Берасьцейшчыны, культуры яе насельніцтва, змяшчаў зьвесткі пра жыцьцё Ўкраіны і ўкраінцаў у іншых краінах.

  • Голос Берестейщини / В. Г. Леонюк // Енциклопедія Сучасної України [Електронний ресурс] / Редкол.: І. М. Дзюба, А. І. Жуковський, М. Г. Железняк [та ін.] ; НАН України, НТШ. — К. : Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2006. — Рэжым доступу: https://esu.com.ua/article-26541