Глыбокае возера (Перабродзкі сельсавет)
Выгляд
Возера
Глыбокае
Глыбокае | |||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Глыбо́кае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад Мёраў, каля вёскі Апанасёнкі.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Вята. Плошча возера Глыбокае складае 0,16 км². Найбольшая глыбіня возера — 16,1 м. Даўжыня возера — 0,74 км, найбольшая шырыня — 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,95 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,81 млн м³, плошча вадазбору возера — 15,8 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 3 м, распаханыя. На поўдні схілы месцамі знаходзяцца пад хмызьняком. Берагі возера пяшчаныя, нізкія, на паўднёвым усходзе — забалочаныя.
На ўсходзе ў возера ўпадае ручай, на захадзе вадаём злучаны з возерам Сярэднік.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валерий Иванов-Смоленский. Озера Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 2 // Минск, 2011.