Глеб Якушэвіч
| Глеб Якушэвіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 31 ліпеня 2002[1] (23 гады) | |
| Рост | 191 см | |
| Вага | 81 кг[1] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Алга Бішкек[d] (у арэндзе з клюбу «Шыньнік Яраслаўль») | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021—2023 | Менск | 44 (0) |
| 2024— | Шыньнік Яраслаўль | 18 (0) |
| 2025 | → Арсэнал Койданаў | 4 (0) |
| 2025— | → Алга Бішкек[d] | |
| Зборныя | ||
| 2022—2023 | Беларусь (да 21) | 11 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Глеб Андрэ́евіч Якушэ́віч (нар. 31 ліпеня 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца кыргыскага клюбу «Алга».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 4 гадоў трэнаваўся ў структуры «Менску», з 2019 году пачаў выступаць за дубль клюбу, гуляў у Юніёрскай лізе УЭФА. Перад сэзонам 2021 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, у складзе якой дэбютаваў 6 сакавіка 2021 году, выйшаўшы на замену ў канцы матча Кубка Беларусі супраць «Іслачы» (1:1). 11 красавіка 2021 году ўпершыню згуляў у найвышэйшай лізе, калі ў матчы супраць БАТЭ (2:2) выйшаў у першым тайме на замену замест траўмаванага Дзьмітра Алісейкі. У далейшым працягваў часам зьяўляцца на пляцоўцы, у тым ліку ў асноўным складзе, аднак часьцей заставаўся на лаўцы запасных.
У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Менск»[2], аднак у студзені 2023 году склаў новае пагадненьне з сталічным клюбам[3]. У сэзоне 2023 году рэгулярна гуляў у пачатковым складзе менчукоў, стаўшы адным з ключовых абаронцаў. Свой першы клюб за «мяшчанаў» забіў 21 ліпеня 2023 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Маладэчна». У студзені 2024 году падпісаў кантракт на 2,5 гады з расейскім клюбам «Шыньнікам»[4] зь Першае лігі расейскага першынства. Перад пачаткам сэзону 2025 году на правах арэнды далучыўся да койданаўскага «Арсэналу»[5]. Улетку стаў футбалістам кыргыскага клюбу «Алга».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]21 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць моладзевай зборнай Расеі (1:6).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё https://fcminsk.by/player/gleb-jakushevich/
- ^ Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (рас.) Праверана 2022-12-19 г.
- ^ "Минск" продлил соглашения с двумя футболистами (рас.) Праверана 2023-01-12 г.
- ^ Экс-защитник "Минска" и молодежной сборной Беларуси перешел в российский клуб (рас.)
- ^ Воспитанник «Минска» вернулся в Беларусь (рас.). Bet News (2025-02-26). Праверана 2025-03-21 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball