Герб Смаргоні
Выгляд
Герб Смаргоні | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 1 сьнежня 2004 |
Герб Смаргоні — герб гораду Смаргонь Смаргонскага раёна. Герб і сьцяг зацьверджаны Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сьнежня 2004 г. № 590.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герб уяўляе сабой гішпанскі шчыт, у срэбраным полі якога на чырвоных кратах намаляваны чорны мядзьведзь, які стаіць на задніх лапах і трымае ў пярэдніх лапах герб Радзівілаў — на блакітным полі знаходзяцца тры чорныя паляўнічыя ражкі, злучаныя ў цэнтры муштукамі.
За аснову гербавага сюжэту ўзяты гістарычны факт існаваньня ў Смаргоні школы дрэсіроўкі мядзьведзяў, так званай «Смаргонскай акадэміі», заснаванай у XVII стагодзьдзі Радзівіламі[1][2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пра ўстанову афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Гродзенскай вобласці: Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2004 г. №590. Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 2009-04-30 г. Архіўная копія ад 2012-02-04 г.
- ^ Смаргонь. Геральдыка Беларусі. Праверана 2009-04-30 г. Архіўная копія ад 2011-08-26 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сьнежня 2004 г. № 590.