Перайсьці да зьместу

Герб Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Герб НДР»)
Герб НДР
Эмблема НДР
(12 студзеня 1950 — 28 траўня 1953)
Эмблема НДР
(28 траўня 1953 — 26 верасьня 1955)

Герб НДР уяўляе сабою эмблему, кампанентамі якое зьяўляюцца:

У ніжняй частцы вянок апавіты чорна-чырвона-залатою стужкаю.

Раней герб складаўся з молата й вянка, бо па самаразуменьню НДР была працоўна-сялянскай дзяржаваю, у якой працоўныя й сяляне кіравалі ў саюзу з інтэліґенцыяю і іншымі пластамі. Аўтар эскізу — мастак Фрыц Бэрэнт (па-нямецку: Fritz Behrendt).

Законам ад 26 верасьня 1955 быў уведзены герб, які грунтуецца на працы Гайнца Бэлінга (па-нямецку: Heinz Behling) як афіцыйны герб НДР. Да гэтага замест афіцыйнага гербу існавала напаўафіцыйная эмблема. Сьцяг пры гэтым заставаўся чорна-чырвона-залатым, гэта значыць ідэнтычным з агульнанямецкім сьцягам. Толькі з папраўкаю да закону ад 1 кастрычніка 1959 герб стаў часткаю дзяржаўнага сьцяга НДР.

Дзяржаўны герб адначасова зЬяўляўся часткаю герба войска і Народнае паліцыі.

Паказ гэтага гербу ў ФРГ і Заходнім Бэрліне на працягу 10 гадоў быў забаронены й перасьледваўся паліцыяю. Толькі ў 1969 годзе падчас «Усходняе палітыкі» заходненямецкі ўрад зьмяніў сваю пазыцыю.

Пасьля зменаў восені 1989 у НДР герб заставаўся афіцыйным, але Народная палата рашэньнем ад 31 траўня 1990 загадала выдаліць герб з грамадскіх будынкаў.

У 2004 Манфрэд Енсен, прадпрымальнік з Карльсруэ, зарэґістраваў герб НДР разам з лягатыпамі СЕПН і ССНМ як гандлёвую марку, аднак рашэньнем суду Бюро па патэнтах і гандлёвым маркам Нямеччыны ў Мюнхэне ён змушаны быў адмовіцца ад рэґістрацыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]