Герб Моладава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Моладава
Апісаньне
Зацьверджаны 11 сакавіка 2011

Герб Моладава — герб вёскі Моладава Янаўскага раёну. Герб зацьверджаны Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2011 г. № 101.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Моладава ўяўляе сабой гішпанскі шчыт, у чорным полі якога разьмешчаны залаты звон з чатырохчастковым гербам, які мае малы шчыток у цэнтры. У правым верхнім полі герба контурна намаляваны тры паляўнічыя ражкі, левым верхнім — тры бэлькі, якія звужаюцца дадолу, ніжнім правым — пяціканцовая зорка, ніжнім левым — падвойная лілея з кольцам пасярэдзіне, у цэнтральным шчытку — тры жалуды з двума дубовымі лістамі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]