Георг Гайм
Георг Гайм | |
Georg Heym | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 30 кастрычніка 1887 Гіршбэрг, Ніжняя Сылезія |
Памёр | 16 студзеня 1912 Бэрлін |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, драматург |
Гады творчасьці | 1898—1912 |
Жанр | раньні экспрэсіянізм |
Мова | нямецкая |
Подпіс | |
Гео́рг Гайм (па-нямецку: Georg Heym; 30 кастрычніка 1887, Гіршбэрг, Ніжняя Сылезія — 16 студзеня 1912, Бэрлін) — нямецкі пісьменьнік, паэт і драматург. Разам з Эрнстам Штадлерам і Георгам Траклем зьяўляецца ключавой постацьцю раньняга экспрэсіянізму.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і юрыста Германа Гайма. Вывучаў права ў Вюрцбургу і Бэрлінскім унівэрсытэце імя Гумбальта. Некаторы час хацеў стаць вайскоўцам і спрабаваў уступіць у Эльзаскі пяхотны полк, але дазвол прыйшоў толькі пасьля сьмерці паэта. Разам з паэтам Эрнстам Бальке патануў на рацэ Гафэль, катаючыся на каньках.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў пісаць з 12 гадоў (навэлы, драмы). Пры жыцьці паэта быў выдадзены толькі адзін яго паэтычны зборнік пад назваю «Вечны дзень» (1911). Два наступныя паэтычныя зборнікі — «Umbra Vitae» (падрыхтаваны Гаймам) і «Нябесная трагедыя» — былі выдадзеныя пасьмяротна, як і зборнік навэлаў «Злодзей». У 1933 годзе кнігі Гайма як прыналежныя да «дэгенэратыўнага мастацтва» — экспрэсіянізму — гарэлі на вогнішчы разам з многімі іншымі. Поўны збор твораў Гайма быў выдадзены ў 1960-х гадах.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Выбраныя вершы: пераклад з нямецкай / Геарг Гайм. — Мінск : Зміцер Колас, 2020. — 97, [1] с. — («Паэты планеты»).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Георг Гайм на ПрайдзіСвеце
- Творы Георга Гайма на сайце «Bibliotheca Augustana» (ням.)
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |