Перайсьці да зьместу

Георгі Шыловіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Георгі Шыловіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 студзеня 1924(1924-01-07)
Памёр 20 кастрычніка 2011(2011-10-20) (87 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, дзіцячы пісьменьнік, журналіст
Мова беларуская мова
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Гео́ргі Ўладзі́меравіч Шыло́віч (7 студзеня 1924, Менск20 кастрычніка 2011, Менск) — беларускі празаік, перакладчык, журналіст і кінадраматург.

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Да вайны скончыў першы курс Менскага будаўнічага тэхнікуму. Са сьнежня 1941 году ўдзельнік Менскага падпольля, а з сакавіка 1943 году — партызан у брыгадзе імя Жалезьняка на Бягомльшчыне, з 1944 па 1945 гады служыў у Савецкай Арміі.

Скончыў аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1951 годзе. Працаваў у рэдакцыях газэт «Мінская праўда» (1951-1953), «Зорька» (1953-1964). З 1965 году — адказны сакратар, а ў 1978-1985 гадах — намесьнік галоўнага рэдактара часопісу «Беларусь». Сябра СП СССР з 1961 году.

Першыя апавяданьні надрукаваў у 1948 годзе. Выйшлі кнігі нарысаў, апавяданьняў і аповесьцей для дзяцей «Твая дарога» (1957), «Запіска на шыбе» (1960), «Школа ля крэпасьці» (1962), «Піянэрская адвага» (1962), «Праз полымя вайны» (1963), «Сшытак у чорнай вокладцы» (1965), «Чарапаха без панцыру» (1966), «Сьвятло далёкага Алькора» (1973). Напісаў аповесьці «Туман ідзе па сьледу» (часопіс «Беларусь», 1963-1964), «Сустрэча з сонейкам, альбо Аповесьць пра Пецьку-флібусьцьера і некаторых яго сяброў» (1981), «Падарожжа сярод лета» (1983). У 1986 годзе выдадзены аднатомнік выбраных твораў «Школа каля крэпасьці».

Аўтар сцэнарыяў дакумэнтальных фільмаў «Родныя бярозы не сьпяць» (1965), «Зялёны патруль» (1966), «Трэба марыць» (1967).

Перакладаў з расейскай і ўкраінскай моў.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, мэдалямі.

  • Маргарыта Яфімава. Святло мужнасці, натхнення і высакародства... (Жыцьцё й творчасьць Георгія Шыловіча.) // Полымя : часопіс. — 2009. — № 12. — С. 136―146.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]