Гедзелішкі
| Гедзелішкі лац. Giedzieliški лет. Gedėliškė | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Летува |
|---|---|
| Павет | Таўроскі |
| Раён | Шылэльскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 55°25′40,80″ пн. ш. 22°09′25,20″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Гедзелішкі на мапе Летувы Гедзелішкі | |
Гедзелішкі (лет. Gedėliškė) — вёска ў Летуве, каля ракі Акмяны. Уваходзяць у склад Шылэльскага староства Шылэльскага раёну Таўроскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гедзел або Геціла (Gedel, Getilo) — імя германскага паходжаньня[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XIX ст. Гедзелішкі ўваходзілі ў склад Расенскага павету Ковенскай губэрні[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 563.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 493.
- ↑ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 529.