Гаўард Джэйкабсан
Выгляд
| Гаўард Джэйкабсан | |
| анг. Howard Jacobson | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 25 жніўня 1942 (83 гады) Манчэстэр, Ангельшчына |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст |
| Гады творчасьці | 1983 — цяпер |
| Жанр | камічная навэля |
| Мова | ангельская[1] |
| Прэміі | Букераўская прэмія (2010) |
| Узнагароды | |
Гаўард Джэйкабсан (па-ангельску: Howard Jacobson; нарадзіўся 25 жніўня 1942 году) — брытанскі пісьменьнік і журналіст. Больш вядомы як аўтар камічных навэл, сюжэт якіх круціцца каля вобразаў брытанскіх габрэяў. Ляўрэат Букераўскай прэміі 2010 году.[2]
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Джэйкабсан нарадзіўся ў 1942 годзе ў Манчэстэры. Ён скончыў Кембрыдзкі ўнівэрсытэт, нейкі час чытаў лекцыі ва Ўнівэрсытэце Сыднэю, аднак пазьней вярнуўся выкладчыкам у Кембрыдж.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Як пісьменьнік Джэйкабсан найбольш вядомы гумарыстычнымі гісторыямі пра брытанскіх габрэяў. Адна з такіх гісторыяў распавядаецца і ў «Праблеме Фінклера». Раман стаў першай адкрыта гумарыстычнай гісторыяй, якая атрымала Букераўскую прэмію за ўсю яе гісторыю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Jacobson, Howard, 1942- // CONOR.SI
- ↑ Букера-2010 атрымаў Говард Джэйкабсан
| |||||