Аравінд Адыга (па-канадзку: ಅರವಿಂದ ಅಡಿಗ; нарадзіўся 23 кастрычніка1974) — індыйскі пісьменьнік і журналіст. Ягое працы месьцяцца ад асабістых успамінаў да гістарычных падзеяў і былі зьмешчаны ў шэрагу шорт-лістоў літаратурных прэміяў. Ляўрэат Букераўскай прэміі 2009 году за дэбютны раман «Белы тыгра»[2].
Нарадзіўся ў месьце Чэнаі ў сям’і доктара Мэдхэвэ Адыга й яго жонкі Ашэ Адыга. Рос у мястэчку Мангалуру й вучыўся ў сярэдняй школе Канара (Canara), затым у сярэдняй школе сьв. Алаізіюса, якую скончыў у 1990 годзе. Пасьля эміграцыі зь сям’ёй у Сыднэй, Аўстралія, скончыў Сельскагаспадарчую Сярэднюю школу. Потым вывучаў ангельскую літаратуру ў Калюмбійскім унівэрсытэце ў Нью-Ёрку, дзе й атрымаў вышэйшую адукацыю ў 1997 годзе. Арнавід таксама вучыўся ў каледжы Магдаліны, Оксфард, дзе адным зь яго настаўнікаў была Герміёна Лі.