Гаянскі даляр
Выгляд
| Гаянскі даляр | |
| Краіна | Гаяна |
|---|---|
| Падзел | цэнт |
| Код ISO-4217 | GYD |
| Скарачэньне | $ ці GY$ |
| Сымбаль | G$, GY$ і GY$ |
| Цэнтральны банк | Банк Гаяны[d] |
| Увядзеньне ва ўжытак | 29 студзеня 1839 |
| Абменны курс: (Даляр ЗША (16.04.2008)) | 201,45 |
Гаянскі даляр (код ISO 4217: GYD) — афіцыйная валюта Гаяны (раней Брытанскай Гаяны) з 1839 году. З 1955 году даляр дзеліцца на 100 цэнтаў, але ў наш час цэнты не ўжываюцца. Гаянскі даляр звычайна скарачаецца $ ці GY$.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даляр быў уведзены ў абарачэньне ў 1839 годзе, па курсе 1 даляр = 4 шылінгі і 2 пэнсы, для замены гілдэра (былой гаянскай валюты) па курсе 1 даляр = 3⅛ гілдэры.
З 1935 году брытанскі гаянскі даляр быў зьвязаны з брытанскім заходнеіндыйскім далярам (BWI$). Папяровыя грошы былі ўведзеныя ў 1942 годзе. Да 1965 году ў краіне абарачаўся і ўсходнекарыбскі даляр, да абвяшчэньня незалежнасьці. З 1966 году на тэрыторыі Гаяны прыняты ў якасьці грашовай адзінкі толькі гаянскі даляр.