Перайсьці да зьместу

Гарлачыкавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарлачыкавыя
Гарлачык белы (Nymphaea alba) — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
АтрадГарлачыкакветныя (Nymphaeales)
СямействаГарлачыкавыя
Бінамінальная намэнклятура
Nymphaeaceae Salisb.
ITIS 18368 ·

Гарлачыкавыя[1] (Nymphaeaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 5 родаў і каля 70 відаў[2].

Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы шматгадовыя або рэдка аднагадовыя, водныя. Сьцеблы карэнішчныя. Лісьце простае, чарговае, плавае, паўпагружанае або пагружанае, круглявае. Кветкі адзіночныя, пазушныя; чашалісьцікаў 4–6(12), звычайна зялёныя; пялёсткаў 6–70 (рэдка адсутныя), звычайна эфэктныя. Плод — ягада або каробачка. Насеньне ад мала да многа[3][4].

Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце ў трапічным і ўмераным клімаце[3][4][5].

  1. ^ Акадэмія навук Беларусі Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. — М.: Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 1993. — С. 341. — 559 с.
  2. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  3. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.06.2020 г.  (анг.)
  4. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 10.06.2020 г.  (анг.)
  5. ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 10.06.2020 г.  (анг.)