Гарбсэн
| Гарбсэн па-нямецку: Garbsen | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | |||
|---|---|---|---|
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Кіраўнік адміністрацыі | Крыстыян Граль[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 52 м | ||
| Часавы пас | UTC+1 і UTC+2 | ||
| Каардынаты | 52°25′06″ пн. ш. 09°35′53″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 05131, 05137 і 05031 | ||
| Паштовы індэкс | 30823, 30826 і 30827 | ||
| Нумарны знак | H | ||
| Сайт | garbsen.de (ням.) | ||
| Гарбсэн на мапе Нямеччыны Гарбсэн | |||
Га́рбсэн (па-нямецку: Garbsen) — горад на паўночным захадзе Нямеччыны, у зямлі Ніжняй Саксоніі. Прадмесьце Гановэра, які месьціцца за 11 кілямэтраў ад места.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гарбсэн узыходзіць да 1223 году. Сёньняшнія 13 гарадзкіх раёнаў часткова разьвіваліся незалежна, пакуль за часам рэгіянальнай рэформы 1974 году Гарбсэн паўстаў у цяперашніх межах.
У ходзе індустрыялізацыі і асабліва па Другой сусьветнай вайне насельніцтва Гарбсэна і ягоных папярэднікаў значна павялічылася. У 1963 годзе цяперашні раён Аўф-дэр-Горст быў утвораны як жылы і рабочы раён з колькасьцю насельніцтва да 10 тысяч жыхароў. Аўф-дэр-Горст, першапачаткова быў заплянаваны сталіцай зямлі Гановэр, і стаў важным фактарам незалежнага гарадзкога разьвіцьця Гарбсэна ў наступныя гады. У першыя дзесяцігодзьдзі паваеннага пэрыяду Гарбсэн быў клясычным прадмесьцем. З тых часоў Гарбсэн перажыў значныя зьмены ў эканамічнай структуры. У месьце ствараліся пераважна сярэднія прадпрыемствы розных галінаў, а колькасьць працоўных месцаў павялічылася больш чым у два разы.