Перайсьці да зьместу

Гарадзенскі заапарк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарадзенскі заапарк
Заснаваны 1927
Разьмешчаны Горадня, Беларусь
Праезд Праезд да прыпынку «Чыгуначны вакзал» аўтобусамі № 3, 11, 14, 15, 16
Адчынены 9:30 — 19:00 (без выходных)
Тэлефон (0152) 77 28 86, (0152) 72 07 37
Плошча 5,35 га
Колькасьць жывёлаў 3173 (па стане на 01.01.2011)
Колькасьць відаў 317 (па стане на 01.01.2011)
Сяброўства ЭАРАЗА
Каардынаты 53°41′19.36″ пн. ш. 23°50′55.43″ у. д. / 53.6887111° пн. ш. 23.8487306° у. д. / 53.6887111; 23.8487306Каардынаты: 53°41′19.36″ пн. ш. 23°50′55.43″ у. д. / 53.6887111° пн. ш. 23.8487306° у. д. / 53.6887111; 23.8487306
Гарадзенскі заапарк на мапе Беларусі
Гарадзенскі заапарк
Гарадзенскі заапарк
Гарадзенскі заапарк
Афіцыйны сайт

Гарадзенскі заапарк — першы, найбуйнейшы і ў свой час адзіны заапарк у Беларусі. Годам заснаваньня лічыцца 1927, калі ў батанічным садзе мужчынскай гімназіі адкрыўся заалягічны аддзел[1].

У цяперашні час заапарк налічвае больш за 3 тысячы жывёлаў 317 відаў[2]. Заапарк разьмешчаны ў Кастрычніцкім раёне гораду Горадня каля чыгуначнага вакзалу і займае плошчу ў 5,35 га.

Стварэньне заапарку

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя Гарадзенскага заапарку пачалася з групы энтузіястаў з Таварыства аматараў прыроды[3] на чале зь Янам Каханоўскім — выкладчыкам біялёгіі[4] ў мужчынскай гімназіі імя Адама Міцкевіча. Па яго ініцыятыве ў 1926 годзе на дабрачынныя сродкі ў парку (цяпер парк імя Жана Эмануэля Жылібэра) для навучальных мэтаў быў створаны батанічны сад. Да навучальнага году 1927—1928 да сада быў дададзены сярод іншых аддзелаў заалягічны, у якім першапачаткова зьмяшчалася 17 відаў жывёлаў мясцовай фаўны[1].

Пасьля пашырэньня сад пачаў звацца біялягічным і стаў актыўна наведвацца навучэнцамі гарадзенскіх адукацыйных устаноў. Колькасьць экспанатаў у заалягічным аддзеле павялічвалася, для іх не хапала ні плошчы, ні памяшканьняў. У сувязі з гэтым Ян Каханоўскі разам зь іншымі аматарамі прыроды дамагліся ад гарадскога ўпраўленьня пераносу заалягічнага аддзелу на закінуты гарадзкі роварны трэк. Пасьля адпаведных рамонтна-будаўнічых работ заалягічны аддзел пераехаў з парку на новае месца і стаў звацца біялягічным садам. Гэтая тэрыторыя належыць парку і цяпер. Кіраўніком быў прызначаны палкоўнік у адстаўцы Адамовіч[1].

Разьвіцьцё заапарку

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1936 заапарк налічваў каля 400 асобін розных відаў, сярод якіх варта адзначыць такіх жывёлаў, як леапард, леў, зубар. Склад заапарку ажыцьцяўляўся за кошт дабрачыннасьці, з дапамогай Таварыства аматараў прыроды і з удзелам гарадзкога магістрату. Увосень 1937 горадам быў выкуплены для заапарку ўчастак плошчай 0,4 га. У 1939 годзе з аб’яднаньнем Заходняй Беларусі і БССР заапарк перайшоў на ўтрыманьне дзяржавы. Калекцыя працягвала павялічвацца, і да 1941 году Гарадзенскі заапарк стаў адным з цэнтраў культурнага і навукова-асьветнага жыцця гораду[1].

У гады вайны заапарку быў нанесены калясальны ўрон: будынкі былі зьнішчаны або пашкоджаны, калекцыя разрабавана. Каштоўныя і рэдкія асобнікі былі вывезеныя ў заапарк Кёнігсбэргу, астатнія зьнішчаныя[3].

Ян Каханоўскі адмовіўся ад эвакуацыі і застаўся ў Горадні. Пасьля забойства нямецкага лекара ўдзельнікамі супраціву гестапа арыштавала каля 100 прадстаўнікоў мясцовай інтэлігенцыі, сярод якіх быў і Ян Каханоўскі. На просьбу грамадзкасьці вызваліць арыштаваных шэф гестапа заявіў, што застрэлены будуць толькі 25 чалавек з 100, а астатнія адпушчаныя. У гэтыя 25 чалавек патрапіў сябар Яна Каханоўскага, настаўнік Юзаф Вявюрскі, бацька шасьцярых дзяцей. Каханоўскі прапанаваў шэфу гестапа абмен — сваё жыцьцё ўзамен на свабоду Юзэфу Вявюрскаму. У чэрвені 1942 году Ян Каханоўскі быў растраляны[3][1].

Пасьля вызваленьня горада ў ліпені 1944 заапарк практычна перастаў існаваць. Аднак, краіна аднаўлялася, і СНК БССР было прынята пастанова № 470 ад 15 Жніўня 1944 «Аб аднаўленьні дзейнасьці заказнікаў і заапаркаў».

Для аднаўленьня адзінага на той час заапарку ў краіне 12 сьнежня 1944 г. выканкам Гарадзенскага гарсавета прымае рашэньне № 242 «Аб аднаўленьні заапарку ў г. Горадня», што вызначыла перадачу заапарку ранейшай тэрыторыі і будаўнічых матэрыялаў. А ў якасьці папаўненьня калекцыі жывёлаў «абавязаць дырэктара трэсту зялёнага будаўніцтва перадаць заапарку двух аслоў»[3].

Узначаліў заапарк у той час былы старшы наглядчык Бэнедыкт Купрыянавіч Жыромскі.[1].

У 1945 годзе калекцыя налічвала 5 экспанатаў — двух аслоў, двух аленяў і аднаго паўліна[1].

У заапарку налічваецца 3412 жывёлаў і птушак — 312 відаў.[5]

Сярод жыхароў заапарку мядзведзь буры, алені, ваўкі, рысь звычайная, малпы,вярблюды, вялікая колькасьць птушак і паўзуны.[5][6]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]