Ганна Аксёнава
Ганна Аляксееўна Аксёнава | |
Дата нараджэньня | 1 ліпеня 1953 (71 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, Беларусь |
Адукацыя | Беларускі палітэхнічны інстытут |
Месца вучобы | |
Занятак | дызайн асяродзьдзя, архітэктура малых формаў |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз дызайнэраў[d] |
Узнагароды | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Аксёнава (неадназначнасьць).
Ганна Аляксееўна Аксёнава – беларуская архітэктарка і дызайнэрка.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 1 ліпеня 1953 году ў Менску. У 1977 скончыла Беларускі політэхнічны ўнівэрсытэт, архітэктурны факультэт. З 1977 па 2002 працавала ў праектным інстытуце “Менскпраект” на пасадзе архітэктаркі, загадчыцы групы. У 2002 Ганну Аляксееўну перавялі ў міністэрства культуры Беларусі на пасаду вядучай спэцыялісткі аддзелу навукова-праектных працаў Дэпартаменту па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі. З 2003 і да цяперашняга часу ва УП “Мінскпраект” на пасадзе галоўнай архітэктаркі праектаў майстэрні ляндшафтнай архітэктуры і дызайну.
Асноўныя працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтарка аб’ектаў добраўпарадкаваньня ў Менску:
комплекснае рашэньне дызайну і візуальных камунікацый для 1-й чаргі Менскага мэтро (1985, дыплём рэспубліканскага фэстывалю);
інфармацыйны дызайн і малыя архітэктурныя формы для станцый 2-й лініі Менскага мэтро (1991, дыплём ВДНГ);
аэравакзальны комплекс – аэрапорт “Менск-2” (абсталяваньне, інтэр’еры);
добраўпарадкаваньне ўнутрыдваравой тэрыторіі Дома ўраду (1984);
плошча перад унівэрмагам “Беларусь” (1992);
добраўпарадкаваньне прывакзальнай плошчы і сквэру (2003, дыплём рэспубліканскага фэстывалю);
сквер “Сэндай” перад Беларускім дзяржаўным музычным тэатрам (2002, дыплём рэспубліканскага фэстывалю);
парк, які прылягае да жылога раёна “Ўручча-6” (2002);
сквэр па вуліцы Кальварыйскай (1999);
рэканструкцыя вайсковых могілак “Вайсковыя” па вуліцы Казлова (2005);
рэканструкцыя вадасховішча “Камсамольскае возера” (2009-2010, дыплём ляўрэата маскоўскага конкурсу “Ляндшафтная архітэктура. Погляд з дому”);
рэканструкцыя архітэктурна-скульптурнага ансамблю “Менск – горад-герой” (2009—2010).
Навуковая кіраўніца аб’ектаў, якія зьяўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасьцямі Беларусі: бульвары па вуліцах Леніна і Камсамольскай; Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс; могілкі “Ўсходнія”; паркавы комплекс у Нясьвіжы; мэмарыяльны комплекс “Трасьцянец”.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяржаўная ўзнагарода - мэдаль "За працоўныя заслугі".
Нагрудны знак міністэрства архітэктуры і будаўніцтва "Ганаровы будаўнік"
Удзел у творчых саюзах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|