Гольша (рака)
Выгляд
(Перанакіравана з «Галыша»)
Гольша | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Чапялінка |
Вусьце | Проня |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 37 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,4 м³/с |
Плошча басэйну | 225 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,9 ‰ |
Го́льша, Га́лыша — рака ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Проні (басэйн Дняпра). Даўжыня 37 км. Плошча вадазбору 225 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰. Выдатак вады ў вусьці 1,4 м³/с.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Праваруч: Дабранка
На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца за 3 км на паўночны захад ад вёскі Чапялінка Горацкага раёну, вусьце за 1 км на паўднёвы захад ад мястэчка Дрыбіна. Вадазбор на паўночнай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна скрынкападобная, глыбокаўрэзаная, шырыня яе 0,5—1 км. Абалона двухбаковая, месцамі забалочаная, шырынёй 0,2—0,7 км. Рэчышча каналізаванае на 10 км ад вытоку, ніжэй вольна мэандруе, зьвілістае, шырыня ракі ў нізкай плыні ў межань 8—10 м. Берагі стромкія, абрывістыя, парасьлі лесам[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 121
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 121
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.