Гайльсьвінта
Гайльсьвінта | |
вэстгоцкая прынцэса[d] і каралева франкаў[d][1] | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 540, |
Памерла | 568[2], |
Дынастыя | Мэравінгі |
Сужэнец | Хільперык I[d][2] |
Бацька | Athanagild[d] |
Маці | Гадысьвінта[2] |
Гайльсьвінта (каля 550 — каля 567 або 568) — каралева франкаў, другая жонка Хільпэрыка I (561—584).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Старэйшая дачка караля вэстготаў Атанагільда і яго жонкі Гадысьвінты. Мела сястру Брунгільду.
Адразу па заручынах — дзесьці паміж 566 і 567 гадамі — Хільперык падараваў ёй гарады Лімож, Бардо, Каор, Бэарн і Бігор. Аднак з намовы сваёй каханкі Фрэдэгунды, Хільперык неўзабаве забіў сваю жонку[3].
Праз тры дні па забойстве Гайльсьвінты Хільперык ажаніўся з Фрэдэгундай. Заўчасная сьмерць Гайльсьвінты выклікала варожасьць яе сястры Брунгільды; гэта таксама павярнула брата Хільпэрыка Сігебэрта (мужа Брунгільды) супраць яго і Фрэдэгунды, вынікаў чаго прыкладна саракагадовы канфлікт паміж франконскімі каралеўствамі Аўстразіяй і Нэйстрыяй — сапраўдная грамадзянская вайна Мэравінгаў[4].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens (фр.): Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ^ а б в г д е ё ж Settipani C. La Préhistoire des Capétiens (фр.): Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 89. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ^ Frassetto M. Encyclopedia of Barbarian Europe: Society in Transformation. — Santa Barbara, CA: ABC-CLIO, 2003. P. 176—177.
- ^ Frassetto M. Encyclopedia of Barbarian Europe: Society in Transformation. — Santa Barbara, CA: ABC-CLIO, 2003. P. 177.