Газавае злучэньне Польшча—Летува

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трубаправод
«Польшча—Летува»
польск. Polska-Litwa
Месцазнаходжаньне
Краіна Польшча, Летува
Вобласьць Мазавецкае ваяводзтва, Падляскае ваяводзтва
Аліцкі павет, Віленскі павет
Каардынаты 54°57′24″ пн. ш. 24°59′52″ у. д. / 54.95667° пн. ш. 24.99778° у. д. / 54.95667; 24.99778Каардынаты: 54°57′24″ пн. ш. 24°59′52″ у. д. / 54.95667° пн. ш. 24.99778° у. д. / 54.95667; 24.99778
Агульны кірунак з паўднёвага захаду на паўночны ўсход
Пачатак Галаўчыцы (Ласіцкі павет)
Канец Яўнюны (Шырвінцкі раён)
Агульныя зьвесткі
Від газаправод
Стан дзейны
Уласьнік «Газ-Сыстэма» (Польшча), «Амбэр Грыд» (Летува)
Падраднік «Ізасталь», «Альвора»
Трубаўкладнік «Шавельскае газаправоднае будаўніцтва»
Пачатак пракладкі 2019 (4 гады таму)
Кошт 558 млн эўра
Дата пуску 1 траўня 2022 (1 год таму)
Тэхнічныя зьвесткі
Даўжыня 508 км
Прапускная здольнасьць 2,3 млрд м³ за год
Прамер трубы 70 см

«Польшча—Летува» (лет. Lenkijos-Lietuvos) — газавае злучэньне між Польшчай і Летувой, якое з траўня 2022 году запусьцілі для перасоўваьня прыроднага газу ў абодвух кірунках.

Праект ажыцьцявілі летувіскі апэратар «Амбэр Грыд» і польская кампанія «Газ-Сыстэма». Будаўніцтва пачалося ў кастрычніку 2019 году і, як меркаваўся, праект павінен быў быць падрыхтаваны да працы ў траўні 2022 году[1]. Аднак, прамысловая эксплюатацыя пачалася ўжо 1 траўня 2022 году[2]. Даўжыня трубаправоду складае 508 км, пачынаючыся ад Яўнюнайскай газавай станцыі ва Ўсходняй Летуве і праходзячы да станцыі ў Галаўчыцах ва Ўсходняй Польшчы. Па завяршэньні праекту Летува поруч з двума іншымі краінамі Балтыі, як то Латвіяй і Эстоніяй, а таксама зь Фінляндыяй ёсьць інтэграваная да сыстэмы перадачы газу Эўрапейскага Зьвязу. Гэта дазваляе зьменшыць ці агулам спыніць залежнасьць гэтых краінаў ад расейскага газу, бо да часу завяршэньня будаўніцтва ўзгаданыя дзяржавы мелі магчымасьць атрымоўваць трубаправодны газ толькі з усходу[3]. Разьліковы кошт праекту складае 500 млн эўра. Фінансаваньне будаўніцтва забясьпечвалася кампаніямі Gaz-System і AB Amber Grid, а таксама грантавымі сродкамі ЭЗ.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]