Гагэнцолерн (замак)
Гагэнцолерн (па-нямецку: Burg Hohenzollern) — радавы замак нямецкай княскай дынастыі Гагэнцолернаў. Разьмешчаны на паўднёвым захадзе Нямеччыны, у фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг, прыкладна за 25 км на поўдзень ад Тубінгену. Кожны год яго наведваюць каля 300 000 турыстаў, што робіць яго другім па папулярнасьці замкам Нямеччыны пасьля Нойшванштайну.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы ўспамін пра замак Гагэнцолерн датуецца 1267 годам. У 1423 годзе замак быў цалкам разбураны, аднак ужо ў 1453 годзе на яго месцы быў пабудаваны другі замак. У часе Трыццацігадовай вайны быў захоплены вюртэмбэржцамі, затым належыў, пераважна, Габсбургам. У 1744—1745 гадах быў захоплены французамі, а пасьля 1798 году замак прыйшоў у заняпад. У XIX стагодзьдзі кронпрынц і будучы кароль Прусіі Фрыдрых Вільгэльм IV на хвалі рамантызму вырашыў зноў адбудаваць радавы замак сваіх продкаў, і ў 1850 годзе быў закладзены першы камень ужо трэцяга замку, будаўніцтва якога было завершанa ў 1867 годзе. У 1978 годзе замак моцна пацярпеў ад землятрусу: праца па яго рэстаўрацыі працягвалася да 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя.
Вонкавыя спасылкi
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гагэнцолерн (замак) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |