Перайсьці да зьместу

Габрэйскія могілкі (Івянец)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Габрэйскія могілкі ў Івянцы Валожынскага раёну Менскае вобласьці, хутчэй за ўсё, былі заснаваныя у XIX стагодзьдзі.

Габрэйскія могілкі ў Івянцы

Перад Другой сусьветнай вайной габрэі складалі каля палавіны ўсяго насельніцтва мястэчка. Пасьля прыходу немцаў івянецкіх габрэяў сагналі ў Івянецкае гета. Падчас вайны былі забітыя амаль усе габрэі Івянца.

Могілкі знаходзяцца ў заходняй частцы мястэчка, па вуліцы Кастрычніцкай. Дагэтуль захавалася каля 400 надмагільляў. Па перыметру — 250 метраў. Найстарэйшае надмагільле адносіцца да 1828 года, астатняе — перад прыходам немцаў у 1941 годзе.