Перайсьці да зьместу

Вісьлянскія Жулавы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
На мапе Польшчы.

Вісьлянскія Жулавы (па-польску: Żuławy Wiślane) — нізінная вобласьць у паўночнай частцы Польшчы, у дэльце Віслы.

Плошча раёну складае каля 1 000 км². Жулавы аддзелены ад Балтыйскага мора пясчанымі дзюнамі, складзены алювіяльнымі наносамі. Частка тэрыторыі знаходзіцца ніжэй за ўзровень мора (да -1,8 м). Тут пабудаваны шматлікія дамбы і звыш 17 000 км мэліярацыйных каналаў.

На поўдні раёну апрацоўваюцца пшаніца, цукровы бурак, каноплі; на поўначы і ўсходзе — малочная жывёлагадоўля, на паўночным захадзе — агародніцтва.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Жулавы // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978..
  • Zygmunt Gloger, Geografia historyczna ziem dawnej Polski, Kraków 1903.