Вісагінская АЭС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Вісагі́нская АЭС — праектаваная атамная электрастанцыя ў Летуве. Заплянавана пабудаваць яе на месцы колішняй Ігналінскае АЭС, зачыненай 31 сьнежня 2009 у адпаведнасьці з плянам далучэньня Летувы да Эўрапейскага Зьвязу[1]

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абмеркаваньні неабходнасьці пабудовы новай атамнай электрастанцыі вяліся яшчэ ў 1990-х гадах. Паводле пагадненьня пра ўваход у Эўразьвяз Летува абавязалася разабраць рэактары Ігналінскае АЭС.

1 сьнежня 2005, наведваючы Эстонію, прэм’ер-міністар Летувы Альгірдас Бразаўскас сустрэўся з генэральным дырэктарам Eesti Energia Сандарам Ліівэ й абмеркаваў удзел эстонскай карпарацыі ў пабудове новай АЭС[2]. 26 студзеня 2006 удзел у абмеркаваньні пабудовы электрастанцыі на канфэрэнцыі ў Вільні ўзялі прадстаўнікі ўсіх трох балтыйскіх дзяржаваў. 27 лютага 2006 ў Троках прэм’ер-міністры Латвіі, Летувы і Эстоніі падпісалі камюніке з запрашэньнем да дзяржаўных энэргетычных кампаніяў інвэставаць у распрацоўку і пабудову новай АЭС у Летуве. На падставе гэтага камюніке 8 сакавіка 2006 кіраўнікі Lietuvos Energija, Eesti Energia і Latvenergo, сустрэўшыся ў Ігналіне, падпісалі мэмарандум паразуменьня ў падрыхтоўцы па ўзьвядзеньня ў Летуве новага ядзернага рэактару[3]. 8 сьнежня 2006 да ўдзелу ў праекце была запрошаная Польшча[4].

28 чэрвеня 2007 парлямэнт Летувы прыняў закон пра новую атамную электрастанцыю[5]. 4 ліпеня 2007 прэзыдэнт Летувы Валдас Адамкус падпісаў закон, які набыў моц 10 ліпеня. Дзеля стварэньня нацыянальнага інвэстара 20 сьнежня 2007 року было падпісанае пагадненьне паміж летувіскім урадам і NDX Energija[6], ухваленае парлямэнтам 1 лютага і падпісанае прэзыдэнтам 12 лютага 2008[7][8]. Тым ня меней, створаны інвэстар LEO LT напрыканцы 2009 року быў распушчаны, ягоныя паўнамоцтвы на пабудову станцыі перададзеныя кампаніі «Visagino atominė elektrinė».

30 ліпеня 2008 будучая АЭС атрымала афіцыйны назоў Вісагінская атамная электрастанцыя[9].

У кастрычніку 2012 адбыўся кансультацыйны рэфэрэндум, на якім 65% выбарцаў выказаліся супраць АЭС[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Houlton, Susan (31 December 2009).
  2. ^ Hõbemägi, Toomas (2 December 2005).
  3. ^ «Three Baltic states say „yes“ to nuclear energy».
  4. ^ Ignalina NPP and the Prospects of Nuclear Energy in Lithuania. Office of the Government of the Republic of Lithuania. Праверана 31 ліпеня 2008 г.
  5. ^ Adomaitis, Nerijus (28 June 2007).
  6. ^ Adomaitis, Nerijus (20 December 2007)
  7. ^ Fitch release on Central European Power Sector // Reuters, 14 лютага 2008 г. Праверана 9 ліпеня 2007 г.
  8. ^ Adomaitis, Nerijus; Lannin, Patrick (1 February 2008).
  9. ^ «Visaginas recognised with nuclear site name»
  10. ^ Litauen stimmt gegen Atomkraft Frankfurter Rundschau (German), October 15, 2012.