Вінаградавыя
Выгляд
| Вінаградавыя | |
Вінаград культурны (Vitis vinifera) — тыповы від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
| Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
| Атрад | Вінаградакветныя (Vitales) |
| Сямейства | Вінаградавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Vitaceae Juss. | |
Вінаградавыя (Vitaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 14 родаў і 910 відаў[1]. Належыць да клады разіды (Rosids). Гэта адзінае сямейства ў парадку вінаградакветных (Vitales) Juss. ex Bercht. & J.Presl.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ліяны, зрэдка дрэвы. Лісьце чарговае, простае або складанае. Кветкі ў суквецьці; чашалісьцікаў 4–5(9); пялёсткаў (3)4–5(9); тычачкаў (3)4–5(9). Плод — ягада. Насеньне — 1–4 на плод[2].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Распаўсюджаныя пераважна ў трапічных і субтрапічных рэгіёнах сьвету зь некалькімі родамі ва ўмераных рэгіёнах[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- 1 2 Flora of North America Праверана 11.11.2019 г. (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |