Віленскі банк (Гомель)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Віленскі банк
| |
Віленскі банк
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°25′42″ пн. ш. 31°00′51″ у. д. / 52.42833° пн. ш. 31.01417° у. д.Каардынаты: 52°25′42″ пн. ш. 31°00′51″ у. д. / 52.42833° пн. ш. 31.01417° у. д. |
Архітэктурны стыль | нэабарока |
Аўтар праекту | Станіслаў Шабунеўскі |
Дата заснаваньня | 1901 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Віленскі банк | |
Віленскі банк на Вікісховішчы |
Віленскі банк — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Гомлі. Знаходзіцца на рагу гістарычных Прабойнай і Траецкай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры нэабарока. Цяпер тут месьціцца Ўправа адукацыі Гомельскага гарадзкога выканаўчага камітэту.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аддзел Віленскага прыватнага камэрцыйнага банку ў Гомлі адкрыўся ў 1901 годзе. У 1910 годзе дзеля яго збудавалі мураваны будынак паводле праекту архітэктара Станіслава Шабунеўскага.
У 1947 годзе праводзілася рэканструкцыя будынка.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэабарока. Гэта 3-павярховы Г-падобны ў пляне будынак. Фасады падзяляюцца прафіляваным карнізным пасам на два ярусы: ніжні (першы паверх у выглядзе цокаля, дзе разьмяшчаліся канторскія памяшканьні) мае руставаныя прасьценкі паміж аконнымі праёмамі; верхні аб’ядноўвае другі і трэці паверхі, дзе былі жылыя пакоі. Кампазыцыю верхняга яруса ўтварае рытм завершаных маскаронамі ў складаных паводле формы картушах пілястраў, паміж якімі разьмяшчаюцца нішы з дзьвюма парамі прастакутных аконных праёмаў. Прасьценкі паміж вокнамі афармляюцца пілястрамі (у другім паверсе завяршаюцца мадульёнамі, у трэцім — маюць выгляд гермы на канелаваным роўным пастамэнце). Паміж другім і трэцім паверхамі скульптурныя ўстаўкі з насычаным расьлінным арнамэнтам. Высокі антаблемэнт з арнамэнтаваным лепкай фрызам і вынесеным наперад прафіляваным карнізам на дэкаратыўных мадульёнах завяршаецца нізкім апрацаваным атыкам. На трэцім паверсе разьмяшчаюцца бальконы, аздобленыя каванай агароджай. Цэнтар галоўнага фасада (на гістарычнай Траецкай вуліцы) вылучаецца рызалітам, галоўны ўваход — паўкалёнамі іянічнага ордэру[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1920 г.
-
1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
З боку гістарычнай Прабойнай вуліцы
-
Фрагмэнт
-
Фрагмэнт
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 30 або вуліца Сялянская, 13
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 153.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.