Перайсьці да зьместу

Вілем Кес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вілем Кес
Дата нараджэньня 16 лютага 1856(1856-02-16)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 22 лютага 1934(1934-02-22)[4] (78 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак дырыгент, кампазытар, скрыпач
Жанры клясычная музыка

Ві́лем Кес (Willem Kes; 16 лютага 1856, Дордрэхт, Нідэрлянды — 22 лютага 1934, Мюнхэн, Нямеччына) — нідэрляндзкі дырыгент, скрыпач і кампазытар.

Вілем Кес быў першым галоўным дырыгентам Каралеўскага аркестру Канцэртгебаў, займаў гэты пост ад заснаваньня аркестру ў 1888 годзе да 1895 году, калі яго наступнікам стаўся Вілем Мэнгельбэрг.

У рэпэртуары Кес аддаваў перавагу творам нямецкіх і францускіх кампазытараў. Патрабаваў жорсткай дысцыпліны ад музыкантаў аркестру.

Пасьля дырыгаваньня ў Амстэрдаме ўзначальваў Шатляндзкі аркестар (Scottish Orchestra) у Глазга. У 1898 годзе пераехаў на працу ў Маскву. Ад 1905 да 1926 году быў дырэктарам кансэрваторыі і дырыгентам у Кобленцы, Нямеччына.

  1. 1 2 Onze Musici (нід.)Rotterdam: Nijgh & Van Ditmar, 1911. — вып. 2. — С. 106. — 300 с.
  2. 1 2 Onze Musici (нід.)Rotterdam: Nijgh & Van Ditmar, 1923. — Т. 3. — С. 90.
  3. 1 2 Onze Musici (нід.)Rotterdam: Nijgh & Van Ditmar, 1898. — вып. 1. — С. 123. — 306 с.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.