Дапамога:Зьмест/Пачаткоўцам
Выгляд
Уводзіны ў Вікіпэдыю
Вікіпэдыя — агульная інтэрнэт-энцыкляпэдыя, якую можа рэдагаваць кожны.
У беларускім разьдзеле разьмешчаныя старонкі клясычным правапісам. Калі Вы хочаце прачытаць артыкулы акадэмічным правапісам, альбо на іншай мове, глядзіце, напрыклад, гэты сьпіс. Рэдагаваць Вікіпэдыю можа кожны, але калі Вы плянуеце займацца гэтым рэгулярна, вы можаце зарэгістравацца.
У асноўным рэдагаваньне тэкстаў артыкулаў Вікіпэдыі нагадвае працу ў звычайным тэкставым рэдактары. Спасылкі на артыкулы пішуцца так: [[Фундацыя «Вікімэдыя»]] і вылучаюцца блакітным колерам так: Фундацыя «Вікімэдыя».
Спрэчныя пытаньні варта абмяркоўваць; для гэтага ў большасьці старонак ёсьць старонка абмеркаваньня.