Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Прэс-рэлізы/МБЛ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Месяц беларускай літаратуры» да 20-годзьдзя Вікіпэдыі

15 студзеня — 15 лютага 2021 году ладзіцца спаборніцтва па напісаньні артыкулаў да юбілею «Вікіпэдыі 20».

Лягатып «МБЛ»
Лягатып «МБЛ»

Удзельніцы і ўдзельнікі паляпшаюць і ствараюць артыкулы на тэму беларускай літаратуры ад старажытнасьці да нашых дзён. Задача спаборніцтва «Месяц беларускай літаратуры» («МБЛ») — напісаньне артыкулаў пра постацяў і творы, паняткі і ўстановы, зборнікі і летапісы, датычныя беларускага пісьменства. Каб мець права выйграць узнагароду, варта падаць спосаб сувязі. Пераможцы атрымаюць за стварэньне найбольшага ліку артыкулаў узнагароды на суму: 300 $ — за 1-е месца, 200 $ — за 2-е і 100 $ — за 3-е; а таксама на 100 $ за паляпшэньне найбольшага ліку артыкулаў.

Каб унёсак быў улічаны, варта дадаць спасылку на кожны дапоўнены і створаны артыкул у адпаведны разьдзел на старонцы «Месяца беларускай літаратуры». Пагатоў, дапаўненьне мае складаць прынамсі 500 байтаў. Пры гэтым усялякі створаны зьмест патрэбна падмацоўваць вартымі даверу крыніцамі. Удзельніцы і ўдзельнікі вольныя самі абіраць усялякі артыкул, калі той тычыцца беларускага пісьменства, або скарыстаць прапанаваныя, але неабавязковыя сьпісы, дзе пералічваюцца найбольш істотныя артыкулы для дапаўненьня і стварэньня.

Дзень Вікіпэдыі — гэта дзень 15 студзеня, у які заснавалі Вікіпэдыю. Сёлета Вікіпэдыі спаўняецца 20 гадоў. Гэта добрая нагода, каб распавесьці, як некалькі людзей, якія карысталіся Сецівам, каб дзяліцца тым, што ведалі, пераўтварыліся ў агульнасусьветны рух, які выцякае з чалавечай шчодрасьці, прысьвечанай даступным ведам для кожнага ўсюды. На 20-я ўгодкі Вікіпэдыі мы апяваем людзей па ўсім сьвеце, якія зрабілі Вікіпэдыю магчымай. Далучайцеся да сьвяткаваньня 15 студзеня ў «Фалянстэры», падчас якога адбудзецца 40-я сьвяточная сустрэча беларускіх вікіпэдыстак і вікіпэдыстаў!

У 2021 годзе Вікіпэдыя, як адна з найбольш упабаданых у сьвеце вэб-бачынаў, сьвяткуе свае 20-я ўгодкі. Каб увекавечыць 20 год супольных адкрытых ведаў, мы апяваем людзей, якія робяць Вікіпэдыю магчымай — добраахвотніц і добраахвотнікаў, якія рэдагуюць і абмяркоўваюць акалічнасьці; ахвярадаўцаў, якія складаюцца для працягу Вікіпэдыі; чытачак і чытачоў, які адчыняюць і пашыраюць артыкулы; распрацоўніц і распрацоўнікаў, якія забясьпечваюць хуткасьць і даступнасьць Вікіпэдыі. 20-я ўгодкі Вікіпэдыі — гэта сьвята стварэньня найбольшай у сьвеце анлайн-энцыкляпэдыі, дзе зьвесткі могуць стварацца ўсімі і быць адкрытымі для ўсіх. Гэта час сьвяткаваць тое, што дагэтуль дасягнулі, і прызнаць, дзе патрэбна ўдасканаліць, каб цалкам ажыцьцявіць сваё прызначэньне. Вікіпэдыі спаўняецца 20 ва ўсё больш насьмешлівым сьвеце наконт месца тэхналёгіі ў паляпшэньні нашага жыцьця, але з ашаламляльнай верай у тое, што Вікіпэдыя — адно з сапраўды добрых месцаў у Сеціве. Гэта дзякуючы Вам — кожнаму чалавеку, які пстрыкае, чытае, рэдагуе, праграмуе, ахвяруе і падзяляе бачаньне даступных усім вольных ведаў. Два дзесяцігодзьдзі пасьля стварэньня Вікіпэдыя апявае мільёны людзей, якія стварылі 53 мільёны артыкулаў на больш як 300 мовах, якімі карыстаюцца мільёны людзей па ўсім сьвеце. Калі Вікіпэдыю стварылі ў 2001 годзе, яе заснавалі на ўяўленьні, што многія розумы ў супрацы могуць стварыць штосьці сапраўды годнае. Дваццацю гадамі пазьней Вікіпэдыя працягвае трымацца свайго абяцаньня — ніколі не адступаць ад сваіх каштоўнасьцяў, адкрытасьці зьместу і працы добраахвотніц і добраахвотнікаў.

Вікіпэдыя — гэта сусьветная крыніца вольных зьвестак пра ўсё, што заўгодна. Сёньня Вікіпэдыю наведваюць звыш 20 мільярдаў разоў штомесяц людзі па ўсім сьвеце. Сярод больш як 53 мільёнаў артыкулаў на 300 мовах Вы можаце знайсьці бясконцы збор ведаў на Вікіпэдыі і дадаць да яго, калі чагосьці там няма. Вікіпэдыя — гэта творчая супраца, у якой дадалі і правілі мільёны такіх людзей, як Вы, з усяго сьвету ад стварэньня ў 2001 годзе. Кожны можа правіць яе ва ўсялякі час. Усе гэтыя веды дадалі, адрэдагавалі і абмеркавалі людзі. Вікіпэдыю рэдагуюць больш як 250 000 людзей з усіх слаёў грамадзтва, досьведу, мовы і культураў. Яны карыстаюцца надзейнымі крыніцамі, каб праверыць акалічнасьці ў артыкулах. Скарыстаныя імі крыніцы складзеныя ў сьпіс у выглядзе спасылак унізе кожнага артыкула, каб чытачы ведалі, адкуль паходзяць зьвесткі. Саўдзельнікі Вікіпэдыі таксама праглядаюць артыкулы на прадузятасьць і хлусьлівыя зьвесткі. У шматлікіх выпадках недакладныя зьвесткі ў артыкулах Вікіпэдыі выпраўляюць за хвіліны, асабліва ў гучных. Адкрыты ўзор рэдагаваньня — адна зь найбольшых моцаў Вікіпэдыі. Артыкул становіцца больш бесстароньнім, надзейным і пэўным, калі шмат розных людзей дапісвае яго.

Добраахвотніцы і добраахвотнікі па ўсім сьвеце супрацоўнічаюць, каб вызваліць веды. Яны запампоўваюць здымкі, выпраўляюць апіскі, здабываюць крыніцы, пішуць крынічнік і пачынаюць артыкулы, каб падтрымаць мару пра сьвет, дзе кожны чалавек мае доступ да сумы сусьветных ведаў. Сотні тысячаў людзей зьбіраюцца, каб вучыцца, ствараць і дзяліцца ведамі. Гэтыя звычайныя людзі робяць Вікіпэдыю магчымай праз напісаньне, абмеркаваньне акалічнасьцяў і абнаўленьне зьвестак, каб кожны меў доступ да вольных і надзейных ведаў. Гэтыя шматлікія добраахвотніцы і добраахвотнікі па ўсім сьвеце працуюць над даданьнем і паляпшэньнем зьместу ў Вікіпэдыі, што дапамагае забясьпечыць, каб надзейныя зьвесткі былі даступнымі кожнаму паўсюль і прадстаўнічымі. Вікіпэдыя — адзіная непрыбытковая вэб-бачына зь 10 найпапулярнейшых. Яе ствараюць тысячы добраахвотніц і добраахвотнікаў і ўтрымліваюць мільёны ахвярадаўцаў, якія падтрымліваюць вольныя веды. Гэта проба і памылка, дасьледаваньне і рэдагаваньне — дасканалы прыклад чалавечай супрацы ў Сеціве.