Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Майстар артыкулаў/Крыніцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
4. Крыніцы
5. Зьмест
6. Заключэньне
Прыклады крыніцаў

Добрыя прыклады крыніцаў:

  • Кнігі
  • Газэты
  • Паважаныя часопісы
  • Акадэмічныя журналы

Кепскія прыклады крыніцаў:

  • Блогі
  • Спасылкі ў сацсетках
  • IMDb
  • YouTube
  • «Уласны досьвед»
  • Любая цытата, якая ня можа быць правераная іншым удзельнікам

Зьвесткі ў Вікіпэдыі мусяць быць праўдзівымі і правяральнымі.

Факты, пункты гледжаньня, тэорыі і довады могуць быць уключаныя ў артыкулы толькі пры ўмове, што ўжо апублікаваныя ў праўдзівых і паважаных крыніцах. Крыніцы мусяць быць спраўджаныя і незалежныя ад аб’екту тэмы. Спасылкі на крыніцы зьяўляюцца адным з ключавых момантаў Вікіпэдыі і неад’емным патрабаваньнем для любога артыкула ў Вікіпэдыі. Любы непацьверджаны крыніцамі матэрыял можа быць пазначаны як сумнеўны ці наўпрост выдалены. У акадэмічных галінах перавага аддаецца крыніцам, якія прайшлі рэцэнзаваньне. Крыніцы таксама павінны адпавядаць сьцвярджэньням, якія падмацоўваюцца спасылкамі, напрыклад, на выгляд бязглуздыя сьвярджэньні мусяць падмацоўвацца вельмі аўтарытэтнымі крыніцамі, каб згадвацца ў Вікіпэдыі. Калі вы ня ўпэўненыя ў аўтарытэтнасьці крыніцаў, якія вы зьбіраецеся дадаць, перачытайце правіла Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу, а калі няўпэўненасьць не сыйдзе, спытайцеся на Форуме.

Увага: іншыя артыкулы Вікіпэдыі не зьяўляюцца аўтарытэтнымі крыніцамі (але вы заўсёды можаце дадаць адпаведныя крыніцы, якія ўжо выкарыстоўваюцца ў іншых артыкулах).

Добрыя крыніцы:

  1. у сваіх колах мяркуюцца праўдзівымі — вартымі даверу крыніцамі;
  2. незалежныя па сваёй сутнасьці ад аб’екту артыкула;
  3. могуць быць правераныя на праўдзівасьць іншымі ўдзельнікамі.

Калі ваш артыкул не спасылаецца на праўдзівыя, незалежныя крыніцы, ён можа быць выдалены.


Ці мае ваш прапанаваны артыкул добрыя крыніцы?