Вікіпэдыя:Майстар артыкулаў/Значнасьць
Калі тэма мае заўважнае асьвятленьне ў вартых даверу крыніцах, якія ў сваю чаргу незалежныя ад суб’екту тэмы, то хутчэй за ўсё тэма вартая для апісаньня ў Вікіпэдыі.
Перш за ўсё, Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя. Гэта значыць, што згодна з самім сэнсам энцыкляпэдыі, тэмы, якія раскрываюцца ў артыкулах Вікіпэдыі, мусяць быць дастаткова значнымі.
Тэма лічэцца значнай, калі мае асьвятленьне ў некалькіх нетрывіяльных публікацыях з вартых даверу і незалежных ад аб’екта тэмы крыніцаў. Усе тэмы павінны праходзіць нейкі мінімальны парог значнасьці, каб артыкулы на гэтыя тэмы маглі быць уключаныя ў Вікіпэдыю. Гэтае патрабаваньне гарантуе наяўнасьць дастатковай колькасьці крынічных матэрыялаў для напісаньня правяральных энцыкляпэдычных артыкулаў.
Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя: у дадатак да крытэраў значнасьці, пазначаных вышэй, артыкул мусіць быць энцыкляпэдычным сам па сабе. Такія артыкулы, як Пытаньні і Адказы, дапаможнікі па праходжаньні відэагульняў, мэмуары, інструкцыі, каталёгі спасылак, рэкляма і самарэкляма, слоўнікавыя вызначэньні ў Вікіпэдыі энцыкляпэдычнымі ня лічацца.