Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Старабеларуская мова
Выгляд
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
- Прапаную і падтрымліваю. Асноўным аўтарам ёсьць Удзельнік:Глеб Бераставы. Зь ліпеня 2013 году па чэрвень 2016 году ён павялічыў артыкул на больш як 632 кілябайты на падставе 496 крыніцаў. У выніку артыкул вырас больш як 29-кратна і стаў найбольшым у Беларускай Вікіпэдыі (Спэцыяльныя:Доўгія старонкі). У 2014 годзе артыкул прайшоў рэцэнзаваньне, каб «у будучыні дазволіць артыкулу намінавацца ў добрыя» (Абмеркаваньне:Старабеларуская мова). Пагатоў аўтар праявіў апошнюю актыўнасьць 23 сьнежня 2017 году (Спэцыяльныя:Унёсак/Глеб Бераставы). --Удзельнік:W 17:34 5 кастрычніка 2018 (MSK)
- Падтрымліваю. --Ліцьвін (гутаркі) 18:09, 5 кастрычніка 2018 (MSK)
- Падтрымліваю. Віт; гутаркі 22:59, 7 кастрычніка 2018 (MSK)
- Падтрымліваю. Temra; гутаркі 21:33, 10 кастрычніка 2018 (MSK)
- Падтрымліваю. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:12, 10 кастрычніка 2018 (MSK)
- Падтрымліваю.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:54, 12 кастрычніка 2018 (MSK)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Як лічыць суполка: ці ня варта (з улікам аб’ёму артыкула і значнасьці тэматыкі) прапанаваць артыкул адразу ў абраныя? Заўважу аднак, што пакуль артыкул не чытаў, таму магу памыляцца.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:53, 5 кастрычніка 2018 (MSK)
- Так, згодзен. --Ліцьвін (гутаркі) 19:44, 5 кастрычніка 2018 (MSK)
- Вялікі дзякуй за ўхвалу і прапанову. «Калі намінатар не зьяўляецца адным з асноўных аўтараў артыкула, яму варта ўзгадніць намінаваньне з аўтарамі». Прынамсі аўтар пісаў пра «намінавацца ў добрыя». Можаце паспрабаваць зьвярнуцца праз Гутаркі ўдзельніка:Глеб Бераставы. --Удзельнік:W 22:35, 5 кастрычніка 2018 (MSK)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул абраны добрым. --Удзельнік:W 09:15, 22 кастрычніка 2018 (MSK)