Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Робэрт Бадэн-Паўэл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прапаную да разгляду артыкул Робэрт Бадэн-Паўэл, а заснавальніке і кіраўніке скаўцкага руху, генэрал-лейтэнанце, пісьменьніке, бароне Гілвэлскім. Артыкул зьяўляецца «Абраным» у дзьвух Вікі — на ангельскай і гішпанскай мовах. Артыкул напісаны ў саадказнасьці з правіламі Вікіпедыі да добрых артыкулаў — тэма раскрыта, артыкул багаты на спасылкі, прыведзены сьпіс літаратуры, аформлены фатаздымкамі і інш..

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

Зроблена. Пасбраваў спасылкі выправіць згодна рэкамэндацыям.--Gruszecki 16:21, 24 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Дзякуй! --Казімер Ляхновіч 21:03, 24 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
То ўзаемна! :)--Gruszecki 10:37, 25 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
  • Недастатковы аб’ём уводзінаў. Патрэбныя як мінімум 3-4 сказы, але тут можна напісаць і болей.
  • Артаграфію, пунктуацыю выправіў.

У студзені 1908 году кніга «Scouting for Boys» выходзіць шасьцю асобнымі сшыткамі...

  • Тут не зразумеў, бо далей ідзе пералічэньне больш чым шасьці тэмаў. Можа як-небудзь іначай перапісаць?
  • Частка біяграфіі прадстаўленая ў мінулым часе, часткова так, нібы дзеяньне адбываецца зараз. Ці пасьлядоўна гэта?

Падчас такіх падарожжаў ён пазнаёміўся з Олаў Соўмз — дзейнай дзяўчынай...

  • У якім сэнсе «дзейнай»?
  • «Асабістае жыцьцё» патрабуе найбольшых дапрацовак. Там шмат інфармацыі, якая ня тычыцца асабістага жыцьця Бадэн-Паўэла і можа быць перанесеная ў іншыя разьдзелы. Усё, што названа ў ягоны гонар, патрэбна апісаць у разьдзеле кшталту «Ўшанаваньне памяці».
  • Сэкцыя «Паслуговы сьпіс» — можа, яе ў пачатку дзе прывесьці, у разьдзеле пра вайсковую службу? --Taravyvan Adijene 14:41, 21 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Зроблена. Пастараўся папрацаваць над вашымі заўвагамі.--Gruszecki 13:42, 22 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Ага, нават над такімі, якія хутчэй былі прапановамі да абмеркаваньня :-). Што ж, так артыкул выглядае нашмат лепей. Праўда, наконт уводзінаў... Мне ўсё ж здавалася, што Бадэн-Паўэл болей вядомы як... А, зрэшты, неістотна. Для добрага артыкулу гэтага болей чым дастатне. Посьпехаў. --Taravyvan Adijene 21:29, 23 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Вялікі Дзякуй!--Gruszecki 09:13, 30 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Артыкулу нададзены статус добрага. —zedlik 01:19, 8 студзеня 2011 (EET)[адказаць]