Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Натыкнуўся на гэты артыкул, на жаль асноўны аўтар пакінуў праэкт. Артыкул дастаткова якасны, да рэчы лепшы чым польскі і расейскі варыянты. Як ініцыятар не бяру абавязальніцтваў што-небудзь дапрацоўваць у артыкуле, ня маю адпаведнай літаратуры, да таго ж артыкул быў высунуты на рэцанзаваньне Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня#Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году, дзе самыя істотныя хібы артыкула былі ліквідаваныя. Артыкул намінуецца на добры і, здаецца, адпавядае крытэрам добрых, хоць, лічу, пры пэўных абставінах мог бы стаць і абраным. Шкада, што губляецца сярод іншых, менш якасных. --Mr. Sрock (гутаркі) 20:40, 21 красавіка 2013 (FET)
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
- Падтрымліваю - чаму, напісаў вышэй. Па мне — для добрага, дык як раз.--Mr. Sрock (гутаркі) 20:42, 21 красавіка 2013 (FET)
- Падтрымліваю на мой погляд, дадзены артыкул варты званьня добрага Liashko (гутаркі) 23:35, 29 красавіка 2013 (FET)
- Падтрымліваю, бо артыкул пісаўся на працягу доўгага часу, узбагачаючыся, напрыклад, крыніцамі і г.д. Таксама жадаю адзначыць, што артыкул пісаўся калектыўна, праходзіў пільныя праўкі і прайшоў праз калектыўныя дапрацоўкі. Такі артыкул безумоўна прыемна бачыць і хочацца, каб яго статус адпавядаў добраму. А, можа быць, нават і абранаму, імхо . Дзякуй тым, хто браў удзел у працы над артыкулам. --Глеб Бераставы 20:17, 30 красавіка 2013 (FET)
P.S. Прабачце, а як подпіс зрабіць з актыўнай спасылкай на маю старонку? Я тут, калі што.
- Можна скарыстацца кнопкай «Подпіс і час» над вакном рэдагаваньня. Альбо ўласнаручна праставіць камбінацыю сымбаляў «--~~~~». Пасьля захаваньня яна заменіцца на тое, што трэба. Вось так: --Renessaince 20:35, 30 красавіка 2013 (FET)
- Падтрымліваю Пакуль так, але на выходных прабягуся па артаграфіі. --Dymitr 00:07, 3 траўня 2013 (FET)
- Падтрымліваю --Comp1089 (гутаркі) 15:25, 11 траўня 2013 (FET)
- Падтрымліваю - прыемна, што нехта ўзяўся давесьці маю справу да канца. Я ж нажаль, вымушаны пакінуць вас.--В. Шэлехаў 17:47, 11 траўня 2013 (FET)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Сьлед бы ўжо і падвесьці вынікі.--Mr. Sрock (гутаркі) 13:19, 13 траўня 2013 (FET)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул абраны ў добрыя. Liashko (гутаркі) 17:29, 13 траўня 2013 (FET)