Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Агенцтва шматбаковай аховы інвэстыцыяў
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
- Прапаную і падтрымліваю. Напісаў артыкул абсягам звыш 49 кілябайт на падставе 18 крыніцаў. Артыкул прайшоў рэцэнзаваньне без заўваг.--Удзельнік:W 00:24, 23 лютага 2017 (UTC+3)
- Падтрымліваю. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 07:49, 23 лютага 2017 (+03)
- Падтрымліваю. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 16:40, 23 лютага 2017 (+03)
- Падтрымліваю, але гл. «Камэнтары».--Lesnas ättling (гутаркі) 13:40, 24 лютага 2017 (+03)
- Падтрымліваю. --Віт 09:45, 28 лютага 2017 (+03)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Паштовыя адрэсы НЕ ПЕРАКЛАДАЮЦЦА! Варта выправіць на арыгінал.--Lesnas ättling (гутаркі) 13:38, 24 лютага 2017 (+03)
- Дзякую за выпраўленьне артаграфіі. Указаныя ў артыкуле адрэсы не зьяўляюцца паштовымі, бо ў іх адсутнічае паштовы індэкс.--Удзельнік:W 17:33, 24 лютага 2017 (UTC+3)
- Сэнс ня ў гэтым, а ў тым, што адрэсы не перакладаюцца. У самым крайнім выпадку можна "перакласьці" так: «Парыж, праспэкт Авэню д’Іена», але натуральней пакінуць арыгіналы (напр., «avenue d'Iéna»).--Lesnas ättling (гутаркі) 19:53, 24 лютага 2017 (+03)
- Натуральнасьць якраз мае выгляд перакладу арыгіналу: «L'avenue de l'Indépendance (en biélorusse : Праспект Незалежнасці)» ( https://fr.m.wikipedia.org/wiki/Avenue_de_l%27Indépendance_(Minsk) ).--Удзельнік:W 22:33, 24 лютага 2017 (UTC+3)
- Па-першае: у нас гаворка йдзе пра адрэсы арганізацыяў, а не пра артыкулы, прысьвечаныя вуліцам (т.б. сэнс у тым, каб чытач мог знайсьці, дзе знаходзіцца гэтая арганізацыя, а ня ў тым, каб ён ведаў, як перакладаецца назва вуліцы, на якой дадзеная арганізацыя знаходзіцца). Але нават калі разглядаць апошні выпадак: так, існуюць выключэньні, але найчасьцей перакладаюць толькі назвы вядомых вуліцаў і іншых гарадзкіх тапонімаў (напр., Элізэйскія палі), існуюць і частковыя пераклады (напр., Неўскі праспэкт па-француску перакладаюць як Perspective Nevski, а не avenue de la Neva). Але найчасьцей назвы не перакладаюцца (напр., Гран-Пляс, Унтэр-дэн-Ліндэн, Сергельсторг, Tatarskaya Slabada, Mariinsky Park, Rue Sadovaïa (а ня rue des Jardins) і г.д.--Lesnas ättling (гутаркі) 13:43, 25 лютага 2017 (+03)
- Найчасьцей адрэсы, у тым ліку арганізацыяў, перакладаюцца, якраз каб зразумець сэнс. Калькаваньне ёсьць выключэньнем менавіта на прыкладзе прыведзеных Вамі вядомых вуліцаў. Каб чытач мог знайсьці, дзе знаходзіцца гэтая арганізацыя, існуе прыведзены ў артыкуле Шаблён:Каардынаты.--Удзельнік:W 1:16, 26 лютага 2017 (UTC+3)
- Па-першае: у нас гаворка йдзе пра адрэсы арганізацыяў, а не пра артыкулы, прысьвечаныя вуліцам (т.б. сэнс у тым, каб чытач мог знайсьці, дзе знаходзіцца гэтая арганізацыя, а ня ў тым, каб ён ведаў, як перакладаецца назва вуліцы, на якой дадзеная арганізацыя знаходзіцца). Але нават калі разглядаць апошні выпадак: так, існуюць выключэньні, але найчасьцей перакладаюць толькі назвы вядомых вуліцаў і іншых гарадзкіх тапонімаў (напр., Элізэйскія палі), існуюць і частковыя пераклады (напр., Неўскі праспэкт па-француску перакладаюць як Perspective Nevski, а не avenue de la Neva). Але найчасьцей назвы не перакладаюцца (напр., Гран-Пляс, Унтэр-дэн-Ліндэн, Сергельсторг, Tatarskaya Slabada, Mariinsky Park, Rue Sadovaïa (а ня rue des Jardins) і г.д.--Lesnas ättling (гутаркі) 13:43, 25 лютага 2017 (+03)
- Натуральнасьць якраз мае выгляд перакладу арыгіналу: «L'avenue de l'Indépendance (en biélorusse : Праспект Незалежнасці)» ( https://fr.m.wikipedia.org/wiki/Avenue_de_l%27Indépendance_(Minsk) ).--Удзельнік:W 22:33, 24 лютага 2017 (UTC+3)
- Сэнс ня ў гэтым, а ў тым, што адрэсы не перакладаюцца. У самым крайнім выпадку можна "перакласьці" так: «Парыж, праспэкт Авэню д’Іена», але натуральней пакінуць арыгіналы (напр., «avenue d'Iéna»).--Lesnas ättling (гутаркі) 19:53, 24 лютага 2017 (+03)
Зразумець які сэнс? Адрэсы пазначаюцца для кантакту з арганізацыямі і ўпэўненасьці, што гэтыя арганізацыі сапраўды існуюць. Ці не? Уявіце сабе падобную сытуацыю: напрыклад, асоба не валодае ангельскай, бачыць у адрэсе "Джы" замест "G" — і як гэтая асоба зможа кантактаваць з арганізацыяй? І нават калі проста адправіць паштоўку за мяжу (такое яшчэ здараецца і ў нашыя дні), па-вашаму, трэба перакладаць адрэсу? Асабіста я ніколі ня бачыў, каб адрэсы перакладаліся. Вось, напрыклад, знайшоў пару сайтаў на ангельскай, дзе самі арганізацыі знаходзяцца ў іншамоўных краінах (Францыя й Нямеччына), заўважце: адрэсы захаваны на мовах арыгіналу https://en.unesco.org/feedback/contact-us, http://www.bmw-welt.com/en/. І нават з Вашым сьцьверджаньнем, што калькаваньне ёсьць выключэньнем, ніяк не магу пагадзіцца: напрыклад, у выпадку зь Нямеччынай, я ня змог узгадаць аніводнага выпадку, каб перакладалася "вул. X-аўская", або "пляц Y-аў" — увесь час трапляюцца назвы кшталту "X-штрасэ" ды "Y-пляц" (ня кажучы ўжо пра розныя там Кёнігзалее з Рэпэрбанамі).--Lesnas ättling (гутаркі) 13:40, 26 лютага 2017 (+03)
- Зразумець слушны сэнс назову. Для кантакту з арганізацыямі і ўпэўненасьці, што гэтыя арганізацыі сапраўды існуюць, пазначаюцца каардынаты. У сытуацыі, калі асоба не валодае ангельскай, бачыць у адрэсе "Джы" разам з "G", гэтая асоба зможа кантактаваць з арганізацыяй пры дапамозе пададзенага ўверсе артыкула Шаблён:Каардынаты, пра што пісаў вышэй. Калі проста адправіць паштоўку за мяжу, варта выкарыстаць паштовую адрэсу, якая адсутнічае ў артыкуле, на што зьвяртаў увагу вышэй. Прыведзеныя Вамі спасылкі выдаюць памылку 404, то бок ня знойдзена. Выпадкі зь Нямеччынай адсутнічаюць у артыкуле. Калі ласка, трымайцеся прадмету абмеркаваньня.--Удзельнік:W 17:37, 27 лютага 2017 (UTC+3)
- За спасылкі выбачайце — выправіў. Ад прадмету абмеркаваньне першым, як мне падаецца, адышоў не я. У чым цалкам згодны, дык што не хацелася б разводзіць дыскусыяў з кожнай дробязі. Карацей: я Вашую пазыцыю пачуў і НЕ пагаджаюся зь ёй, бо мой жыцьцёвы досьвед падказвае іншае (што падрабязна патлумачыў). Здымаць свой голас ня буду, бо ў цэлым артыкул бязь хібаў. Але калі раптам у каго ўзьнікнуць пытаньні датычна прадмету гэтае нашае дыскусыі — няхай зьвяртаюцца да Вас, а не да мяне. З павагай.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:37, 27 лютага 2017 (+03)
- Дзякую за разуменьне і Ваш голас. Выбачаю.--Удзельнік:W 14:30, 1 сакавіка 2017 (UTC+03)
- За спасылкі выбачайце — выправіў. Ад прадмету абмеркаваньне першым, як мне падаецца, адышоў не я. У чым цалкам згодны, дык што не хацелася б разводзіць дыскусыяў з кожнай дробязі. Карацей: я Вашую пазыцыю пачуў і НЕ пагаджаюся зь ёй, бо мой жыцьцёвы досьвед падказвае іншае (што падрабязна патлумачыў). Здымаць свой голас ня буду, бо ў цэлым артыкул бязь хібаў. Але калі раптам у каго ўзьнікнуць пытаньні датычна прадмету гэтае нашае дыскусыі — няхай зьвяртаюцца да Вас, а не да мяне. З павагай.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:37, 27 лютага 2017 (+03)
Мяркую, можна было б запампаваць малюнак з лягатыпам MIGA, у Картку дзеля навочнасьці--Віт 09:44, 28 лютага 2017 (+03)
- На жаль малюнак з лягатыпам MIGA не зьяўляецца вольным, што абмяжоўвае яго выкарыстаньне выключна ангельскай Вікіпэдыяй.--Удзельнік:W 14:30, 1 сакавіка 2017 (UTC+03)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул абраны добрым 2 сакавіка 2017 году.--Удзельнік:W 0:52, 2 сакавіка 2017 (UTC+03)