Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/АЭС-2006
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
- Прапаную і падтрымліваю. Стварыў артыкул абсягам звыш 50 кілябайт. Артыкул прайшоў рэцэнзаваньне без заўвагі.--Удзельнік:W 01:35, 9 сакавіка 2017 (UTC+03)
- Падтрымліваю, на Добры цягне...--Віт 15:20, 10 сакавіка 2017 (+03)
- Падтрымліваю.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:29, 14 сакавіка 2017 (+03)
- Падтрымліваю --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 20:33, 14 сакавіка 2017 (+03)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Пакуль, нажаль, няма часу на вычытку, але што адразу кідаецца ў вочы: 1.Пажадана дадаць яшчэ прынамсі некалькі крыніц, 2.Трэба пазьбягаць скарачэньняў кшталту «Цэнтар.фэд. акруга» — пішыце, калі ласка «Цэнтральная фэдэральная акруга», 3.Мы ўжо закраналі з Вамі падобнае пытаньне, але я вымушаны паўтарыцца: Highstat ён і ў Афрыцы, і на Кіпры, і ў Беларусі Highstat. Канешне, у дужках можна і трэба патлумачыць: «вымаўляецца Хайстат» (параўнайце: BMW, Mercedes-Benz, Volvo Cars, Sony і да т.п.)--Lesnas ättling (гутаркі) 19:22, 9 сакавіка 2017 (+03)
- Дзякую за водгук. Калі ласка, удакладніце, дзе варта дадаць некалькі крыніцаў, пры дапамозе Шаблён:Няма крыніцы. Браў Хайстат з расейскай крыніцы. У Беларусі Хайстат, як і ў Расеі, можа быць выключна Хайстатам у сувязі з адсутнасьцю прававога замацаваньня выкарыстаньня лацінкі ў назовах прадпрыемстваў.--Удзельнік:W 13:15, 10 сакавіка 2017 (UTC+03)
- Прававое замацаваньне — гэта, сапраўды, моцны аргумэнт. Права — не мая галіна, я арыентуюся на іншае (прыклады прывёў вышэй). У кожным разе, гэта ня самая важная рэч, проста лічу, што калі надаваць статус добрага, то трэба каб не было да чаго "дакапацца". (у дужках заўважу, што асабіста мне шкада, што ў Беларусі ўсё яшчэ прынята арыентавацца на Расею). Наконт крыніцаў: змагу зрабіць гэта толькі пасьля ўважлівай вычыткі (пакуль чытаў толькі прэамбулу і зьвярнуў увагу на колькасьць крыніцаў). Пастараюся зрабіць гэта як мага хутчэй, але ў першую чаргу хачу, усё ж, ажыцьцявіць прынамсі частку маіх вікі-плянаў.--Lesnas ättling (гутаркі) 20:01, 10 сакавіка 2017 (+03)
- Дадаў крыніцы ў абзац, дзе тыя адсутнічалі.--Удзельнік:W 01:43, 12 сакавіка 2017 (UTC+03)
- Прачытаў уважліва. Здаецца, больш пытаньняў няма.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:28, 14 сакавіка 2017 (+03)
- Дадаў крыніцы ў абзац, дзе тыя адсутнічалі.--Удзельнік:W 01:43, 12 сакавіка 2017 (UTC+03)
- Прававое замацаваньне — гэта, сапраўды, моцны аргумэнт. Права — не мая галіна, я арыентуюся на іншае (прыклады прывёў вышэй). У кожным разе, гэта ня самая важная рэч, проста лічу, што калі надаваць статус добрага, то трэба каб не было да чаго "дакапацца". (у дужках заўважу, што асабіста мне шкада, што ў Беларусі ўсё яшчэ прынята арыентавацца на Расею). Наконт крыніцаў: змагу зрабіць гэта толькі пасьля ўважлівай вычыткі (пакуль чытаў толькі прэамбулу і зьвярнуў увагу на колькасьць крыніцаў). Пастараюся зрабіць гэта як мага хутчэй, але ў першую чаргу хачу, усё ж, ажыцьцявіць прынамсі частку маіх вікі-плянаў.--Lesnas ättling (гутаркі) 20:01, 10 сакавіка 2017 (+03)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул абраны добрым 16 сакавіка 2017 году.--Удзельнік:W 02:01, 16 сакавіка 2017 (UTC+03)